Фантан Нептуна (Гданьск)
Фантан Нептуна (польск.: Wieża Więzienna) — гістарычны фантан XVII стагоддзя ў Гданьску. Знаходзіцца ў самай прадстаўнічай частцы Галоўнага горада — на плошчы Доўгі торг перад уваходам у Двор Артуса. ГісторыяУ 1549 годзе перад Дваром Артуса ўжо стаяў калодзеж, магчыма, ужо з металічнымі ўпрыгожваннямі. Знаходзіўся ён крыху бліжэй да Матлавы. Гданьская рада вырашыла ўзвесьці больш прадстаўнічы аб'ект. Адным з першых, хто стварыў новы фантан, быў Якуб Кордэс з Любека, але па невядомых прычынах аплату за працу ён не атрымаў. Новы фантан паставілі на новым месцы, каб пры поглядзе спераду ён зліваўся з цэнтрам фасада Двара Артуса, з боку Зялёнай брамы быў бачны на фоне сцяны ратушы Галоўнага горада, з боку вуліцы Доўгай закрываў перспектыву Каралеўскага шляху. Нептун, бог мора, павінен быў быць скіраваны да камяніц, якія былі рэзідэнцыямі польскіх каралёў падчас іх знаходжання ў Гданьску, і схіляць перад імі галаву. Фантан павінен быў быць падлучаны да падземных труб, па якіх вада адпампоўвалася з Седлецкага патоку, але ціск аказаўся занадта нізкім. У 1606–1615 гадах праводзіліся праектныя, скульптурныя і ліцейныя работы. Дызайн фігуры з выявай Нептуна быў створаны архітэктарам і скульптарам Абрагамам ван дэн Блокам. Мадэль фігуры была зроблена фламандцам Пэтэрам Хузенам, таму што ван дэн Блоку не ўдалося падрыхтаваць мадэль да адліўкі. Скульптура была адліта з бронзы ў 1612 годзе на гарадскім ліцейным заводзе ў Гданьску. Вага фігуры 650 кг. Чаша і пастамент, на якім стаіць статуя, таксама зроблены Абрагамам ван дэн Блокам. Чаша зроблена з «чорнага каменя» (бельгійскі чорна-блакітны мармур), пастамент — чорны туф. Архітэктурныя элементы фантана адносяцца да фламандскага маньерызму. Вадзяныя ўстаноўкі ўсталяваў Отмар фон Ветнер, новую сістэму водазабеспячэння распрацаваў Адам Війбе. Рэзервуары для вады размясцілі на гарышчы ратушы і Двара Артуса. Першапачаткова фантан працаваў толькі ў пэўныя летнія дні. Гэта было звязана з неабходнасцю кожны раз дапаўняць бакі, што адбывалася да другой паловы ХІХ стагоддзя, калі да фантану была далучана сучасная сістэма водазабеспячэння і каналізацыі. |
Portal di Ensiklopedia Dunia