Сабор Святога Барталамея і апекі Найсвяцейшай Багародзіцы (Гданьск)
Сабор Святога Барталамея і апекі Найсвяцейшай Багародзіцы (польск.: Konkatedra św. Bartłomieja i Opieki Najświętszej Bogurodzicy) — грэка-каталіцкі храм у Старым горадзе Гданьска. Пабудаваны ў гатычным стылі ў XV стагоддзі. Вежа датуецца 1591—1600 гадамі, цяперашні купал пабудаваны ў 1982 годзе, партал — у 1647 годзе. Унутры ў адпаведнасці з усходне-хрысціянскай традыцыцяй знаходзіцца іканастас. З 1524 года да знішчэння ў 1945 годзе гэта быў лютэранскі храм. Пасля рэканструкцыі храм належаў езуітам да 1990 года. З 31 студзеня 2001 года храм быў конкафедральным (другім па значнасці пасля кафедральнага) саборам Уроцлаўска-Гданьскай епархіі. Грэка-каталіцкая парафія ў Гданьску існуе з 1957 года. З 2020 года яна належыць да Ольштынска-Гданьскай епархіі. На плошчы перад саборам усталяваны помнік Святому Уладзіміру, адкрыты ў 2015 годзе. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia