Помнік абаронцам Польскай пошты
Помнік абаронцам Польскай пошты (польск.: Pomnik Obrońców Poczty Polskiej) — манумент у Гданьску, усталяваны ў гонар удзельнікаў абароны Польскай пошты ў Вольным горадзе Гданьску ад наступаючых войск нацысцкай Германіі 1 верасня 1939 года. Створаны па праекце Крысціны Гайдо-Куцьмы і Вінцэнта Кучмы, адкрыты 1 верасня 1979 года (да саракагоддзя пачатку Другой сусветнай вайны) на плошчы перад будынкам Польскай пошты у Гданьску. Яго прафінансавала Польская пошта. Помнік паказвае паміраючага паштальёна, якому багіня перамогі Ніка падае вінтоўку, а з адкрытай паштовай сумкі высыпаюцца лісты. Героі інтэграваныя ў стылізаваныя марскія хвалі, увянчаныя галубамі міру. Помнік быў зроблены з нержавеючай сталі. Акрамя самога аўтара і яго кракаўскіх паплечнікаў, праект рэалізавала група з 15 рабочых Гданьскага НПЗ, якія дапамаглі фармаваць гэты складаны матэрыял. Разам з помнікам адкрылі эпітафію — бронзавы барэльеф Марыі і Зігфрыда Карпальскіх, размешчаны на сцяне былога паштовага аддзялення. Помнік адкрыў першы сакратар ЦК Польскай аб’яднанай рабочай партыі Эдвард Герэк. |
Portal di Ensiklopedia Dunia