Помнік абаронцам узбярэжжа

Славутасць
Помнік абаронцам узбярэжжа
польск.: Pomnik Obrońców Wybrzeża
54°24′24″ пн. ш. 18°40′02″ у. д.HGЯO
Краіна Польшча
Горад Гданьск
Скульптар Adam Haupt[d], Franciszek Duszeńko[d] і Henryk Kitowski[d]
Будаўніцтва 19641966 гады
Вышыня 25 м
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Помнік абаронцам узбярэжжа (польск.: Pomnik Obrońców Wybrzeża) — помнік у Гданьску на паўвостраве Вестэрплятэ, ля ўваходу ў марскі порт. Помнік у выглядзе кургана (не называецца курганам) з абеліскам вышынёй 25 метраў усталяваны ў памяць абаронцаў польскага ўзбярэжжа Балтыйскага мора ў верасні 1939 года.

Агульная характарыстыка

Ініцыятарам будаўніцтва выступіла Рада аховы памяці змагання і пакутніцтва. Помнік складаецца з 236 гранітных блокаў, дастаўленых з кар'ераў у Стшэгаме і Бораве, агульнай вагой 1 150 тон. Ён упрыгожаны барэльефамі і надпісамі. Тэксты ўспамінаюць абарону польскага ўзбярэжжа ў 1939 годзе ад нацыстаў, назвы месцаў марскіх бітваў Другой сусветнай вайны, у якіх удзельнічалі польскія маракі і салдаты. На вяршыні помніка — фігуры матроса і салдата. Форма помніка нагадвае вышчэрблены штык, уторкнуты ў зямлю. Сем свечак ля падножжа помніка адзначаюць сем дзён абароны Вестэрплятэ.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya