Касцёл Святых Пятра і Паўла (Гданьск)
Касцёл Святых Пятра і Паўла (польск.: Kościół św. Piotra i Pawła) — старажытны касцёл у Гданьску. Гэта гістарычны фарны касцёл Старога прадмесця. Адносіцца да найбуйнейшых гатычных храмаў Гданьска. У 1590-1945 гадах гэта была галоўная царква гданьскіх пратэстантаў. Набажэнствы тут адбываліся на польскай, англійскай, французскай і нямецкай мовах. У 1958 годзе па рашэнні ўладаў Польскай Народнай Рэспублікі касцёл перададзены рыма-каталікам. З-за пажараў і бамбардзіровак, прыстасавання касцёла пад гаспадарчыя мэты значная частка абсталявання не захавалася да сучаснасці. Тое, што касцёл больш за 300 гадоў быў кальвінісцкім храмам, адлюстравана ў адзінай арыгінальнай частцы інтэр'еру - капліцы Упхагена 1774 года з захаванай эпітафіяй у старажытным выглядзе і драўляным корпусам у стылі ракако. Захаваліся сярэднявечныя каменныя купелі, камін у стылі ракако і надмагілле Пятра Упхагена 1774 года. Каштоўнай з'яўляецца і захаваная ад знішчэння калекцыя люстраў XVII стагоддзя. Пасля 1958 года было дазволена аднавіць касцёл у выглядзе, які не адлюстроўвае пратэстанцкую гісторыю касцёла, у тым ліку з пункту гледжання планіроўкі храма. У прэзбітэрыі знаходзіцца галоўны алтар у стылі барока, не арыгінальны для інтэр’еру касцёла. У паўночным прыдзеле знаходзіцца рэнесансная спаведальня XVII стагоддзя. На каля 60 надмагільных помніках вядуцца кансервацыйныя работы. Унутры касцёла сабраны элементы барочнай разьбы па дрэве. У паўднёвым прыдзеле плануецца ўзнавіць музычную галерэю з выкарыстаннем часткі аўтэнтычнай драўніны. У канцы паўночнага прыдзелу захавалася гатычная купель XV стагоддзя. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia