Археалагічны музей (Гданьск)
Археалагічны музей (польск.: Muzeum Archeologiczne w Gdańsku) — музей у горадзе Гданьску (Польшча). Гісторыя![]() ![]() Заснаваны ў 1953 годзе як падраздзяленне Паморскага музея ў Гданьску. Пасля атрымання ўласнага памяшкання ў чэрвені 1958 быў ператвораны ў археалагічны аддзел. 1 студзеня 1962 пачаў працаваць як незалежны музей. Музей збірае археалагічныя артэфакты дагістарычнай паўночнай Польшчы, ўзоры матэрыяльнай культуры жыхароў Гданьска і Гданьскага Памор'я ад ранняга Сярэднявечча да сучаснасці, бурштын і вырабы з бурштыну ад самых старажытных часоў да нашых дзён, узоры матэрыяльнай культуры жыхароў Судана ад старажытнасці да сучаснасці. Арганізатар музея і яго дырэктар на працягу многіх гадоў да 1983 — Леан Ян Люка. Пасля яго смерці дырэктарам музея ў 1983—1991 гадах быў Марыян Квапінскі, у 1991—2014 — Генрык Панер, а ад студзеня 2015 — Ева Травіцкая. У склад калекцыі музея ўвайшла частка археалагічнай калекцыі і невялікая частка калекцыі бурштыну Заходне-Прускага правінцыйнага музея ў Гданьску, якія перажылі разбурэнні вайны. Амаль з самага пачатку музей вядзе археалагічныя працы ў Гданьскім Памор'і. Пасля 1987 года яго даследаванні таксама ахопліваюць гістарычны цэнтр горада Гданьск (раней гэта была археалагічная зона працы Інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры Польскай акадэміі навук і музей толькі зрэдку праводзіў даследаванні ў Гданьску). З 1993 года экспедыцыі музея таксама вядуць археалагічныя даследаванні ў Судане, у раёне чацвёртага парога Ніла. Галоўны будынак музея месціцца ў былым будынку натуральна-гістарычнага таварыства па адрасе: вуліца Марыяцкая 25/26. Музей таксама займае тры суседнія будынкі (у тым ліку і будынак Марыяцкай Брамы ). У чэрвені 2008 года адкрылася новая выстаўка пра жыццё ў сярэдневяковым Гданьску, размешчаны ў адрэстаўрыраваным гістарычным свіране «Віслаусця» (раней «Блакітнае Ягня), якая была пабудавана ў шаснаццатым — васемнаццатым стагоддзях (вул . Хмельна 53). Філіялы музея
Галерэя
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia