Андрэеўцы (Баранавіцкі раён)
Андрэ́еўцы[2] (трансліт.: Andrejeŭcy, руск.: Андреевцы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 36 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Моўчадзь на лініі Баранавічы—Ліда. Насельніцтва 35 жыхароў (2009). ГісторыяПад 1880 года пазначаны як сяленне пры дарозе Шчорсы—Любча. У 1909 годзе вёска ў Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Пачапаўскай гміне Навагрудскага павета. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 7 вяскоўцаў. Насельніцтва
Славутасці![]()
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia