Зорычы (Баранавіцкі раён)
Зо́рычы[1] (трансліт.: Zoryčy, руск.: Зоричи) (да 1964 г. — Мо́рдычы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 25 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Мордычы на лініі Баранавічы—Ліда. Насельніцтва 42 жыхары, 25 гаспадарак (2005). ГісторыяВядомы з 1798 года як в. Мордычы. Паводле перапісу 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічаў хлебазапасны магазін, карчма. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1944 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 6 вяскоўцаў. Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета[2]. 30 ліпеня 1964 года вёска Мордычы перайменавана ў Зорычы[3]. Насельніцтва
ІнфраструктураПрацуе магазін. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia