Крутаўцы
Крутаўцы́[2] (трансліт.: Krutaŭcy, руск.: Крутовцы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 24 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы—Ліда. Насельніцтва 45 жыхароў, 32 гаспадаркі (2005). ГісторыяПаводле перапісу 1897 года ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, 61 двор, 387 жыхароў, хлебазапасны магазін, карчма. У 1909 годзе 77 двароў, 460 жыхароў. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 6 вяскоўцаў. Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета[3]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia