Катмінаўцы
Катмі́наўцы[1] (трансліт.: Katminaŭcy, руск.: Катминовцы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 24 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Мордычы на лініі Баранавічы—Ліда. Насельніцтва 129 жыхароў, 52 гаспадаркі (2005). НазваНазва адыменная, ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя Kant-min'as. У літоўскай антрапаніміі вядомыя адпаведныя іменныя асновы Kant- i Min-. ГісторыяПаводле перапісу 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічаў ветраны млын. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 10 жыхароў. Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета[2]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia