Аперацыя «Джанкшэн-Сіці»
Джанкшэн-Сіці (англ.: Junction City) — ваенная аперацыя, праведзеная сіламі ЗША і Паўднёвага В’етнама ў лютым—маі 1967 года падчас вайны ў В’етнаме. «Джанкшэн-Сіці» была адной з трох значных аперацый[7], праведзеных арміяй ЗША ў тактычнай зоне III корпуса Паўднёвага В’етнама ў сухім сезоне 1966—1967 гадоў. Кожная з гэтых аперацый на момант свайго правядзення была самай буйной з моманту ўступлення амерыканцаў у вайну. Аперацыя праводзілася ў «ваеннай зоне C», паўночным раёне правінцыі Тэйнінь (Паўднёвы В’етнам) каля мяжы з Камбоджай. Гэты раён актыўна выкарыстоўваўся партызанамі НФВПВ і салдатамі паўночнав’етнамскай арміі для пранікнення ў Паўднёвы В’етнам з тэрыторыі нейтральнай дзяржавы. Амерыканскае камандаванне лічыла, што праціўнік паспрабуе аказаць сур’ёзны супраціў дзеянням сіл у яго апорным раёне. Гэта дазволіла б амерыканскім падраздзяленням нанесці НФВПВ і паўночнав’етнамскай арміі цяжкія страты дзякуючы сваёй перавазе ў агнявой моцы. Іншай задачай у ходзе аперацыі было выяўленне і знішчэнне Цэнтральнага штаба, які кіраваў дзеяннямі партызан на ўсёй тэрыторыі Паўднёвага В’етнама. Меркавалася, што штаб знаходзіцца ў гэтым раёне. «Джанкшэн-Сіці» праходзіла з 22 лютага па 14 мая 1967 года. У ёй бралі ўдзел больш за 25 тысяч амерыканскіх байцоў у складзе двух поўных дывізій (1-й і 25-ы пяхотных) і пяці іншых брыгад і палкоў, а таксама падраздзяленні Паўднёвага В’етнама. У першы дзень аперацыі была праведзена адзіная за ўсю вайну высадка буйнога паветранага дэсанту ЗША (два батальёны 173-й паветрана-дэсантнай брыгады). Спачатку праціўнік пазбягаў бою, але ў далейшым ініцыяваў пяць буйных бітваў:
Аперацыя «Джанкшэн-Сіці» лічыцца дастаткова паспяховай, нягледзячы на тое што цэнтральны штаб праціўніка выявіць не ўдалося. За два месяцы баявых дзеянняў сілы ЗША страцілі амаль 300 чалавек забітымі і каля 1000 параненымі. Страты праціўніка ацэньваліся ў 2700 чалавек забітымі. У сваю чаргу, улады Паўночнага В’етнама заяўлялі аб гібелі ў ходзе аперацыі больш за 14000 салдат ЗША і Паўднёвага В’етнама[6]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia