Аперацыя «Сідар-Фолс»
Сідар-Фолс (англ.: Cedar Falls) — ваенная аперацыя, праведзеная сіламі ЗША і Паўднёвага В’етнама ў студзені 1967 года ў ходзе В’етнамскай вайны. «Сідар-Фолс» была адной з трох значных аперацый[1], праведзеных Арміяй ЗША ў тактычнай зоне III корпуса Паўднёвага В’етнама ў сухім сезоне 1966—1967 гадоў. Кожная з гэтых аперацый на момант свайго правядзення была самай буйной з моманту ўступлення ЗША ў вайну. Аперацыя праходзіла з 8 па 26 студзеня 1967 года ў «жалезным трохвугольніку», раёне на паўночны захад ад Сайгона, вядомым як аплот партызан НФВПВ. У ёй бралі ўдзел 16 тысяч амерыканскіх і 14 тысяч паўднёвагав’етнамскіх салдат. Мэтай «Сідар-Фолс» была «зачыстка» гэтага раёна, адкуль зыходзіла пагроза бяспекі Сайгону. Амерыканскае камандаванне разлічвала, што сілы НФВПВ паспрабуюць абараніць свой базавы раён (што непазбежна прывядзе да іх цяжкіх страт), аднак гэтага не адбылося. Партызаны аддалі перавагу пакінуць раён правядзення аперацыі і вярнуліся адразу пасля яе завяршэння. Вынікам «Сідар-Фолс» быў захоп вялікай колькасці зброі і харчоў НФВПВ. Акрамя таго, усё насельніцтва (6 тысяч чалавек) вёскі Бэн-Сук, якая знаходзілася пад уплывам НФВПВ, было пераселена ў лагеры бежанцаў, а сама вёска цалкам знішчана. Гэты эпізод выклікаў хвалю крытыкі ў ЗША. Назва аперацыі паходзіць ад горада Сідар-Фолс (ЗША, штат Аёва). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia