Паўночнакарэйскія лётчыкі ў В’етнамскай вайнеРашэнне аб дапамозе камуністычнаму рэжыму В’етнама было прынята ў 1965 годзе і адобрана праз год на з’ездзе Працоўнай партыі Карэі. КНДР пастаўляла зброю, боепрыпасы і абмундзіраванне. Акрамя таго, у баявых дзеяннях прынялі ўдзел лётчыкі[1]. Удзел21 верасня 1966 года Цэнтральны Камітэт В’етнама звярнуўся з афіцыйным лістом да Кім Ір Сена з просьбай аб дапамозе ў вайне. Ужо 24—30 верасня Паўночную Карэю наведала вайсковая дэлегацыя на чале з начальнікам Генеральнага Штаба паўночнав’етнамскай арміі. Па выніку візіту было падпісана пагадненне аб накіраванні трох груп паўночнакарэйскіх знішчальнікаў (па 10 машын кожная): дзве – на МіГ-17, адна — на МіГ-21. Паўночнакарэйскі бок браў на сябе поўнае тэхнічнае забеспячэнне[2]. В’етнамскія гісторыкі пісалі, што ў складзе в’етнамскіх ВПС дзейнічала падраздзяленне «Група Z» (в’етн.: Doan Z). Інфармацыі аб эскадрыллі вельмі няшмат[2]. Вядома, што замежныя авіятары грунтаваліся на аэрадроме Кеп на паўночны ўсход ад Ханоя з пачатку 1967 года па пачатак 1969 года. Усяго ў канфлікце змагаліся 87 паўночнакарэйцаў. 14 з іх загінулі або памерлі ад хвароб. Паводле в’етнамскіх крыніц, пілоты збілі 26 амерыканскіх самалётаў[3]. За час вайны Пхеньян тройчы накіроўваў сваіх лётчыкаў у зону баявых дзеянняў. Яны прымалі ўдзел у вайне таемна, пераапрануўшыся ў форму в’етнамскіх вайскоўцаў[4]. Генерал-палкоўнік Уладзімір Абрамаў, які ў 1967—1968 годах узначальваў групу савецкіх ваенных спецыялістаў у В’етнаме, таксама згадваў у сваіх успамінах эскадрыллю МіГаў з КНДР. Паводле паўночнакарэйскіх звестак, у канфлікце ўдзельнічалі 800 авіяспецыялістаў — адначасова там знаходзілася да 70 пілотаў і тэхнікаў. Згодна з іх інфармацыяй, 28 мая 1969 года васьмёрка МіГ-17Ф перахапіла і збіла 12 амерыканскіх F-105. Аднак в’етнамскія і амерыканскія крыніцы не пацвярджаюць гэтага[5].
АгалоскаУ 2000 годзе практычна адначасова ўрады КНДР і В’етнама пацвердзілі факт удзелу паўночнакарэйскіх пілотаў у канфлікце[2]. У 2002 годзе былі адпраўлены ў Паўночную Карэю для перапахавання астанкі 14 паўночнакарэйцаў, пахаваных на адным з невялікіх могілак у правінцыі Бак Гіанг[3]. Заўвагі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia