Штурм авіябазы Таншанят
Штурм авіябазы Таншанят — бамбардзіроўка ключавой авіябазы ВПС Паўднёвага В’етнама і наступны яе захоп разам з авіятэхнікай. Бітва папярэднічала ўзяццю Сайгона. Паветраны налёт28 красавіка 1975 года ВПС Паўночнага В’етнама ў складзе пяці трафейных штурмавікоў A-37 Dragonfly нанеслі ўдар па авіябазе. Ім на перахоп былі падняты паўднёвав’етнамскія знішчальнікі F-5 Tiger II. Паўночнав’етнамскім самалётам атрымалася прарвацца да авіябазы, дзе яны спачатку скінулі бомбы, а потым расстралялі авіятэхніку з гармат. Паўднёвав’етнамскія знішчальнікі з імі нічога не змаглі зрабіць[1], пры тым па меншай меры 3 «Тыгра» было расстраляна на зямлі. Усяго ў выніку ўдару па амерыканскіх даных, было знішчана 11 самалётаў (4 C-119, 3 F-5, 3 C-47 і 1 DC-3)[2], па паўночнав’етнамскіх даных, знішчана 24 самалёта і каля 200 паўднёвав’етнамскіх салдат было забіта[3]. Наземны штурмПасля налёту авіяцыі Таншанят пачаў абстрэльвацца наступаўшымі паўночнав’етнамскімі танкамі і артылерыяй. Падчас гэтых абстрэлаў быў знішчаны амерыканскі C-130 і забіты два амерыканскія марпехі. 3 паўднёвав’етнамскіх самалётв, узляцелых для адлюстравання наземных нападаў, былі збіты з ПЗРК «Страла-2»[4]. Адзін самалёт C-7 Caribou разбіўся пры спробе ўзляцець для эвакуацыі, пры гэтым аэрадромныя службы не сталі тушыць самалёт і правяраць ці застаўся хто небудзь у жывых[5]. ТрафеіУся ацалелая пасля абстрэлаў тэхніка была захоплена паўночнав’етнамцамі. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia