Камандаванне па аказанні ваеннай дапамогі В’етнаму
Камандаванне па аказанні ваеннай дапамогі В’етнаму (англ.: Military Assistance Command, Vietnam — MACV) — штабная структура ва Узброеных сілах ЗША падчас вайны ў В’етнаме, якая ажыццяўляла камандаванне ўсімі вайсковымі падраздзяленнямі ЗША ў Паўднёвым В’етнаме. КАВДВ было створана 8 лютага 1962 года. Неабходнасць у такой структуры была выклікана пашырэннем амерыканскай ваеннай прысутнасці ў краіне. Штаб КАВДВ размяшчаўся ў міжнародным аэрапорце Таншанят на паўночна-захад ад Сайгона і часам неафіцыйна згадваўся як «Пентагон Усход» (Pentagon East). Камандаванне мела кантроль над усімі падраздзяленнямі арміі, Корпуса марской пяхоты, ВПС і ВМС ЗША на тэрыторыі Паўднёвага В’етнама. Акрамя таго, камандуючы КАВДВ меў пэўныя паўнамоцтвы адносна правядзення паветраных і наземных аперацый у Камбоджы, Лаосе і паўднёвай часткі Паўночнага В’етнама. КАВДВ была расфармавана 29 сакавіка 1973 года ў сувязі з завяршэннем вываду амерыканскіх войскаў з краіны. Камандуючыя КАВДВ
Структуры ў падпарадкаванні
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia