Узброеныя сілы Рэспублікі В’етнам
Узброеныя Сілы Рэспублікі В'етнам (в’етн.: Quân lực Việt Nam Cộng hòa, скар. Quân Lực VNCH, УСРВ) — узброеныя сілы дзяржавы Рэспубліка В’етнам (таксама вядомай як Паўднёвы В’етнам), створаныя ў 1955 годзе. Спынілі сваё існаванне ў 1975 годзе. Узброеныя сілы Паўднёвага В’етнама складаліся з трох родаў войскаў:
Асобным родам войск была марская пяхота (Sư Đoàn Thủy Quân Lục Chiến [TQLC]). СтанаўленнеПапярэднікам УСРВ была «Нацыянальная армія В’етнама», створаная ў 1949 годзе, калі Францыя фармальна дала самакіраванне В’етнаму, што на той момант быў яе калоніяй. Салдаты Нацыянальнай арміі разам з Экспедыцыйным корпусам Францыі прымалі ўдзел у Індакітайскай вайне. Падраздзяленні в’етнамскай арміі гулялі, як правіла, другарадную ролю ў баявых дзеяннях, паколькі адрозніваліся нізкай баяздольнасцю і не карысталіся даверам з боку французаў. Нацыянальная армія В’етнама была расфармавана пасля заключэння Жэнеўскіх пагадненняў 1954 года. Аднак да ўлады ў Паўднёвым В’етнаме прыйшоў праамерыканскі палітык Нго Дзінь З’ем, які лічыў, што выкананне Жэнеўскіх пагадненняў непазбежна прывядзе да ўсталявання кантролю над Паўдневым В’етнамам камуністамі. 20 студзеня 1955 года ўрады ЗША, Францыі і Паўднёвага В’етнама падпісалі пагадненне аб падрыхтоўцы паўднёвав’етнамскай арміі колькасцю 100 тыс. ваеннаслужачых рэгулярных часцей і 150 тыс. рэзервістаў. Агульнае кіраўніцтва было ўскладзена на французскага генерала Поля Элі, а ваенных саветнікаў, узбраенне і тэхніку абавязаліся даць ЗША[1]. 12 лютага 1955 года ваенная місія ЗША ў Сайгоне (MAAG — Military Aid Advisory Group) стала адказнай па пытаннях арганізацыі паўднёвав’етнамскай арміі, пасля чаго пачалася замена французскіх ваенных інструктараў на ваенных ЗША. Тым не менш, да 1956 года ў складзе MAAG працягвала дзейнасць група Military Support Mission, у якой налічвалася каля 200 французскіх афіцэраў[2]. У парушэнне пагадненняў 26 кастрычніка 1955 года было абвешчана стварэнне Рэспублікі В’етнам, у гэты ж дзень было абвешчана аб стварэнні паўднёвав’етнамскай арміі. У канцы 1955 года колькасць ваенных саветнікаў ЗША складала 342 чалавек, у далейшым іх колькасць была павялічана[2]. У 1956 годзе ў складзе сухапутных войскаў было завершана стварэнне чатырох бранятанкавых падраздзяленняў, узброеных тэхнікай амерыканскай вытворчасці (танкамі M24 Chaffee, самаходнымі гарматамі M8, бронетранспарцёрамі M3 і бронемашынамі M8), якая засталася ад французскіх войскаў[3]. 1 лістапада 1957 года вайскоўцы сіл спецыяльнага прызначэння ЗША пачалі навучанне 44 вайскоўцаў (у якасці асновы для стварэння спецпадраздзялення з 300 «камандас»). Да канца 1958 года было падрыхтавана спецпадраздзяленне з 400 «камандас» УСРВ[4]. Да канца 1958 года ў распараджэнні ўрада Паўднёвага В’етнама меліся наступныя ўзброеныя фарміраванні: узброеныя сілы — 150 тыс. вайскоўцаў; корпус грамадзянскай абароны — 60 тыс. чал., паліцэйскі корпус — 45 тыс. чал., атрады сельскай аховы — да 100 тыс. чал.[1] У 1960 годзе ў Паўднёвым В’етнаме знаходзілася 700 ваенных саветнікаў ЗША[5]. У маі 1961 года, на сустрэчы віцэ-прэзідэнта ЗША Ліндана Джонсана з прэзідэнтам Паўднёвага В’етнама Нго Дзінь З’емам было дасягнута пагадненне аб павелічэнні аб’ёмаў ваеннай і фінансавай дапамогі ЗША[6]. 11 снежня 1961 года ў Сайгон прыбылі дзве першыя эскадрыллі верталётаў для УСРВ (32 верталёта H-21C і 400 вайскоўцаў ЗША)[7]. 14 снежня 1961 года прэзідэнт ЗША Дж. Кенэдзі ў сваім лісце да Нго Дзінь З’ема паведаміў, што падтрымка з боку ЗША будзе зноў «неадкладна павялічана». У выніку, калі ў 1961 годзе Паўднёвы В'етнам займаў трэцяе месца па аб’ёмах атрыманай з ЗША ваеннай дапамогі (пасля Паўднёвай Карэі і Тайваня), то з 1962 года ён заняў першае месца: у 1950—1963 гады — 1443,0 млн долараў; у 1964—1969 гады — 5703,0 млн долараў, у 1970—1976 гады — не менш за 11042,0 млн долараў. Дакладныя памеры амерыканскай ваеннай дапамогі Паўднёваму В’етнаму ўсталяваць цяжка, паколькі ў перыяд з 1970 па 1975 гады асігнаванні былі часткова ўключаны ў бюджэт Міністэрства абароны ЗША[6]. У выніку, ужо ў 1961—1962 гады колькасць узброеных сіл была павялічана з 150 тыс. да 170 тыс. салдат і афіцэраў, колькасць «грамадзянскай гвардыі» — з 60 тыс. да 120 тыс. чал.[8] У красавіку 1962 года ў складзе сухапутных войскаў былі створаны дзве першыя механізаваныя роты, якія атрымалі на ўзбраенне бронетранспарцёры M113[3]. У канцы 1962 года колькасць УСРВ складала 200 тысяч чалавек[9]. 1 ліпеня 1963 года пачалася праграма CIDG (Civilian Irregular Defence Group), падчас якой вайскоўцы сіл спецыяльных аперацый ЗША пачалі падрыхтоўку ўзброеных атрадаў тэрытарыяльнай абароны[4]. У канцы 1963 года ў Паўднёвым В’етнаме знаходзілася 17 тысяч ваенных спецыялістаў, саветнікаў, інструктараў і пілотаў ВПС ЗША[5]. В’етнамская вайнаПершапачаткова УСРВ ствараліся на ўзор амерыканскай арміі і пры актыўным удзеле амерыканскіх ваенных саветнікаў. УСРВ адразу стала галоўнай апорай рэжыму З’ема. На іх ускладалася задача адлюстравання магчымага ўварвання арміі Паўночнага В’етнама. Калі ў канцы 1950-х гадоў у краіне разгарнулася грамадзянская вайна паміж урадавымі сіламі і камуністычнымі партызанамі, акцэнт быў зрушаны на вядзенне контрпартызанскай вайны. 11 кастрычніка 1961 года ўрад ЗША паведаміў у Сайгон, што «Амерыка акажа дапамогу ўраду Рэспублікі В’етнам у барацьбе з партызанамі». Для ацэнкі патрэбаў УСРВ у Паўднёвы В’етнам быў накіраваны генерал Максвел Д. Тэйлар[1]. У 1962 годзе сфарміраваны чатыры корпуса, за кожным з якіх замацоўвалася пэўная зона адказнасці (тактычная зона): ![]()
Унікальнай асаблівасцю карпусоў УСРВ было тое, што яны адначасова з’яўляліся адміністрацыйнымі адзінкамі. Камандзір корпуса займаўся ўсімі ваеннымі і грамадзянскімі справамі на сваёй тэрыторыі. Акрамя рэгулярных падраздзяленняў, у склад УСРВ уваходзілі рэгіянальныя сілы і народныя сілы. Рэгіянальныя сілы дзейнічалі ў межах сваіх правінцый і з’яўляліся паўваеннымі фарміраваннямі. Народныя сілы былі мясцовым апалчэннем на ўзроўні вёсак, якія мелі мінімальную ваенную падрыхтоўку і ўзброены толькі састарэлай стралковай зброяй. Характэрна, што адзін з двух галоўных праціўнікаў УСРВ — В’етконг — меў практычна такую ж структуру. У ходзе вайны УСРВ пастаянна павялічвалася ў колькасці: да 1972 годзе ў ёй было ўжо каля мільёна вайскоўцаў. У 1961—1964 гадах УСРВ пастаянна цярпела паразы ў баях з партызанамі НФВПВ. Да 1965 сітуацыя была настолькі крытычнай, што амерыканскія эксперты прадказвалі магчымасць звяржэння ўрада Паўднёвага В’етнама сіламі камуністаў. Прычынамі гэтага быў шэраг уласцівых УСРВ праблем. ![]() Так, палітызацыя кіраўніцтва арміі прывяла да таго, што УСРВ стала галоўным рычагом шматлікіх пераваротаў, якія адбыліся ў Паўднёвым В’етнаме ў 1963—1967 гадах. Няздольнасць УСРВ ўласнымі сіламі супрацьстаяць партызанскаму руху была адным з ключавых фактараў, якія абумовілі прыняцце адміністрацыяй ЗША рашэння аб адпраўцы ў В’етнам амерыканскіх наземных войскаў. Паралельна з гэтым ЗША пачалі пераўзбраенне УСРВ. Па стане на 1968 год, ваенны бюджэт Паўднёвага В’етнама складаў 36,8 млрд піястраў (312 млн долараў ЗША), што на 60% перавышала паказчык 1967 года[10].
В’етнамізацыя![]() У 1969 годзе прэзідэнт Рычард Ніксан абвясціў палітыку так званай «в’етнамізацыі», сутнасць якой складалася ў тым, каб зрабіць УСРВ эфектыўнай баявой сілай, адначасова пачаўшы вывад з краіны амерыканскіх войск. УСРВ стала атрымліваць больш новае ўзбраенне, пашырылася яе структура. У 1970 годзе УСРВ паспяхова дзейнічала ў ходзе распачатага сумесна з войскамі ЗША ўварвання ў Камбоджу. Аднак самастойна праведзенае ў 1971 годзе ўварванне ў Лаос скончылася цяжкай паразай УСРВ, якая паказала, што галоўнай праблемай яе застаецца некампетэнтнасць яе кіраўніцтва. У 1972 годзе УСРВ атрымала самую буйную перамогу ў сваёй гісторыі, паспяхова адбіўшы варожае Велікоднае наступленне. У гэтай бітве салдаты Паўднёвага В’етнама паказалі, што пры падтрымцы амерыканскай авіяцыі і пад кіраўніцтвам амерыканскіх саветнікаў здольныя эфектыўна супрацьстаяць роўнай па сілах рэгулярнай арміі. У перыяд пасля падпісання Парыжскага пагаднення (27 студзеня 1973 года) баяздольнасць УСРВ была шмат у чым заснавана на амерыканскіх ваенных пастаўках:
РазгромПасля канчатковага вываду войск ЗША з краіны і на фоне пастаяннага скарачэння аб’ёмаў амерыканскай ваеннай дапамогі (з 3 да 1,1 млрд дол. у год)[13], у 1973—1974 гадах УСРВ сутыкнуліся з вострым недахопам рэсурсаў для працягу баявых дзеянняў, што самым негатыўным чынам адбілася на баяздольнасці. Увесну 1975 года, не маючы падтрымкі ЗША, УСРВ не здолелі адлюстраваць новае наступленне Паўночнага В’етнама і да канца кампаніі практычна страціла баяздольнасць. 30 красавіка 1975 года паўночнав’етнамскія войскі ўступілі ў Сайгон, паклаўшы канец існаванню УСРВ і самой Рэспублікі В’етнам. Прафесійныя святыДзень Узброеных Сіл Рэспублікі В’етнам адзначаўся 19 чэрвеня (вьетн. Ngày Quân Lực VNCH 19/6)[14]. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia