Аперацыя «Кіпцюр-Меч»
Аперацыя «Кіпцюр-Меч» (турэцк.: Pençe-Kılıç Operasyonu) — ваенная аперацыя ўзброеных сіл Турцыі пры падтрымцы пратурэцкіх узброеных фарміраванняў сірыйскай апазіцыі (Сірыйская нацыянальная армія) на поўначы і ўсходзе Сірыйскай Арабскай Рэспублікі і поўначы Іракскай Рэспублікі супраць Дэмакратычных сіл Сірыі і курдскіх узброеных атрадаў. Афіцыйная аб’ява аб пачатку аперацыі была зроблена Генштабам УС Турцыі 20 лістапада 2022 года. Нагодай стаў тэракт у Стамбуле, арганізаваны па даных Турцыі членамі курдскіх груповак. Аперацыя20 лістапада каля паўночы па мясцовым часе авіяцыя ВПС Турцыі нанесла серыю авіяўдараў па паўночнай Сірыі і Іраку, у выніку чаго ў Сірыі загінулі 36 байцоў Дэмакратычных сіл Сірыі і сірыйскіх салдат, а таксама рэпарцёр інфармацыйнага агенцтва «Hawar News Agency». Па даных Узброеных сіл Турцыі ўдары былі нанесены па цэлях у Кабані, Тэль-Рыф'ят, Дзярык у Сірыі і Кандзіль, Асос, Хакурк — у Іраку. У выніку ўдару былі пашкоджаны 89 цэляў (сховішчы, бункеры, пячоры, тунэлі, штабы і склады)[1][2]. Увечары СДС выпусцілі больш за 15 ракет і артылерыйскіх снарадаў па турэцкай ваеннай базе ў Дабіку на поўначы правінцыі Алепа. Турэцкія крыніцы паведамілі пра абстрэл свайго КПП на мяжы з Сірыяй, у выніку якога адзін ваеннасужачы і восем паліцэйскіх параненыя. 22—23 лістапада ВПС Турцыі нанеслі ўдар па нафтагазавай энергетычнай інфраструктуры ў правінцыі Эль-Хасака[3][4]. Турэцкія ВПС нанеслі ўдар па горадзе Макман на паўночным захадзе правінцыі Дэйр-эз-Зор[5][6]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia