Збіццё дрона ў Тэль-Бейдары5 кастрычніка 2023 года прыкладна ў 11:30 раніцы па мясцовым часе турэцкі ўдарны беспілотнік быў збіты самалётам F-16 ВПС ЗША ля вёскі Тэль-Байдар пад Хасеке (Сірыя)[1][2]. Ход падзейТурцыя часта крытыкавала Злучаныя Штаты за аказанне дапамогі курдскім атрадам народнай самаабароны ў Сірыі, якія яна разглядала як тэрарыстычную арганізацыю, як і РПК. Пасля выбуху ў Анкары, які адбыўся 1 кастрычніка, туркі разгарнулі авіябамбардзіроўкі Сірыйскага Курдыстана[3][2]. 5 кастрычніка ў 7:30 раніцы ў ваколіцах горада Хасеке былі нанесены турэцкія ўдары. Некаторыя аб’екты, па якім білі туркі, знаходзіліся ў абвешчанай ЗША зоне абмежавання дзеянняў. Дроны заўважаны прыкладна ў адным кіламетры ад амерыканскіх сіл, што прымусіла вайскоўцаў схавацца ў бункеры[4][5]. Па словах афіцыйных асоб Вашынгтона, турэцкі беспілотнік Bayraktar TB2[1] пралятаў паблізу амерыканскіх пазіцый ля вёскі Тэль-Бейдар. Як заўляў Белы дом, дрон ляцеў «несінхранізавана» і «небяспечна»[6][7]. Амерыканцы дзесяткі разоў спрабавалі звязацца з туркамі, каб папярэдзіць іх аб сваёй прысутнасці тут, але безвынікова. Затым яны вырашылі збіць дрон з F-16[8], так як амерыканскія камандзіры ацанілі беспілотнік як «магчымую пагрозу»[4]. НаступствыТурэцкі бок адмаўляў, што беспілотнік належаў яму. Як заявіў Пентагон, збіццё дрона было «прыкрым інцыдэнтам» і гэта было зроблена ў мэтах самаабароны. Міністры абароны дзвюх краін абмеркавалі інцыдэнт[1]. Заўвагі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia