Наступленне на Хаму (2024)

Наступленне на Хаму
Асноўны канфлікт: Наступленне сірыйскай апазіцыі (2024)
Дата з 30 лістапада па 5 снежня 2024 года
Месца Хама і яе наваколлі, Сірыя
Вынік перамога паўстанцаў
Праціўнікі
Сірыя Сірыя
 Расія
Сірыя Сірыйская апазіцыя

Наступленне на Хаму (2024) — аперацыя сірыйскіх паўстанцаў ў раёне горада Хама[1] падчас грамадзянскай вайны.

Ход падзей

30 лістапада паўстанцам удалося захапіць некалькі гарадоў, у тым ліку Тайбат аль-Імам, Кафр-Зіта, Латамнех і Марэк[2]. У выніку наступлення сілы сірыйскай апазіцыі хутка падышлі да ўскраін Хамы[3]. Урадавыя войскі пачалі адступаць з горада, а таксама з авіябазы, размешчанай каля горада[4].

1 снежня ў сеціве з’явілася непацверджаная фатаграфія, на якой відаць, як сілы паўстанцаў уваходзяць у раён Аль-Арбаін у горадзе Хама[5]. «Аль-Джазіра» паведаміла, што сілы паўстанцаў увайшлі ў Хаму[6]. Пазней з’явіліся паведамленні, што ўрад адправіў падмацаванні, каб спыніць прасоўванне баевікоў[7][8].

У выніку контрнаступлення ўрадавых сіл, пад кантроль урада вярнулася частка тэрыторыі, а таксама спынена наступленне апазіцыйных сіл[9]. ПКС РФ аказвалі падтрымку ўрадавым войскам[10]. Сірыйскія войскі сфармавалі лінію абароны на поўначы Хамы[11].

2 снежня баевікі нанеслі ўдар беспілотнікам па пазіцыях урадавых войскаў ля гары Зайн аль-Абідзін, на поўнач ад Хамы, удар прывёў да шматлікіх ахвяр і раненняў вайскоўцаў[12]. Да поўдня сутыкненні паміж апазіцыяй і праўрадавымі сіламі ўзмацніліся ў правінцыі Хама, асабліва ў раёне гарадоў Карназ і Суран. Ва ўсходняй частцы правінцыі Хама апазіцыйныя сілы прасунуліся наперад і захапілі горад Каср-Абу-Самра[13]. Да вечара апазіцыя ўзяла пад кантроль вёскі Аль-Джубайн, Тэль-Малах, Джаламах, Аль-Джубайн, Брэйдэй, Карназ і Аль-Каркат у ваколіцах Хамы, у самім горадзе працягваліся жорсткія сутычкі з урадавымі войскамі[14].

5 снежня антыўрадавыя сілы ўвайшлі ў Хаму, пасля чаго падраздзяленні сірыйскай арміі пакінулі горад[15].

Крыніцы

  1. publish. Turkish-Backed Factions Reach Hama’s Outskirts in Central Syria (англ.) (30 лістапада 2024). Праверана 1 снежня 2024.
  2. Syrian army withdraws from Hama as opposition forces push toward Homs - Türkiye Today (англ.). Праверана 1 снежня 2024.
  3. Syrian rebels closing in on city of Hama - report (англ.). The Jerusalem Post | JPost.com (30 лістапада 2024). Праверана 1 снежня 2024.
  4. user32. وسط انسحاب لقوات النظام من مدينة حماة ومطارها العسكري.. “الهيئة” تواصل التقدم في ريفها وتسيطر على مدن وبلدات جديدة | المرصد السوري لحقوق الإنسان (ар.) (30 лістапада 2024). Праверана 1 снежня 2024.
  5. המורדים בסוריה נכנסו לעיר חמה . תמונה מרחוב אל-ארבעין) - חדשות רוטר. Rotter.net. Праверана 1 снежня 2024.
  6. Al Jazeera English. Syrian opposition fighters enter the city of Hama (30 лістапада 2024). Праверана 1 снежня 2024.
  7. Kurdistan24. HTS captures more territory in Northern Hama (англ.). HTS captures more territory in Northern Hama (1 снежня 2024). Праверана 1 снежня 2024.
  8. News, A. B. C.. Syria sends in reinforcements to halt insurgents from advancing after seizing Aleppo (англ.). ABC News. Праверана 1 снежня 2024.
  9. Service, Indo-Asian News. Syrian forces regain territory, halt rebel advance in Hama amid heavy fighting (англ.). The Siasat Daily (1 снежня 2024). Праверана 1 снежня 2024.
  10. Lowe, Yohannes (2024-12-01). "Middle East crisis live: hundreds killed since launch of Syrian rebel offensive, says war monitor". the Guardian [брытанская англійская]. 0261-3077. Праверана 2024-12-01.
  11. Syria: Army sends reinforcements to hold back rebels in Hama – DW – 12/01/2024 (англ.). dw.com. Праверана 1 снежня 2024.
  12. السوري, المرصد. هيئة تحرير الشام والفصائل تستهدفان تجمعاً لقيادات عسكرية من قوات النظام شمال مدينة حماة | المرصد السوري لحقوق الإنسان (ар.) (2 снежня 2024). Праверана 2 снежня 2024.
  13. "Ожесточённые бои в северной и восточной частях Хамы, сопровождающиеся авиаударами и интенсивными артиллерийскими обстрелами»".
  14. "«После достижения прогресса в восточной части Хамы силы «Сдерживания агрессии» контролируют город и 5 деревень в северной части Хамы и пытаются взять под контроль стратегически важный Калаат-эль-Мадик»".
  15. Сирийские повстанцы вошли в Хаму, четвертый по величине город страны. The Insider. Праверана 5 снежня 2024.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya