Узброеныя сутыкненні ў Заходняй Сірыі (сакавік 2025)
6 сакавіка 2025 года абвастрылася абстаноўка ў Заходняй Сірыі, што было выклікана сутыкненнямі ў горадзе Джаблех пад Латакіяй[1]. Ход падзейПасля стварэння пераходнага ўрада пад кіраўніцтвам тагачаснага эміра Хаят Тахрыр аш-Шама Ахмеда аш-Шараа пачаліся сутыкненні паміж урадавымі сіламі і праасадаўцамі, асабліва ў рэгіёнах са значнай колькасцю алавітаў[2]. 5 сакавіка ў лясных раёнах правінцыі Латакія адбылося шмат пажараў, прычым пераходны ўрад абвінаваціў прыхільнікаў зрынутага прэзідэнта Башара Асада ў падпалах[3]. На наступны дзень узброеная праасадаўская групоўка, звязаная з Сухелем аль-Хасанам (па мянушцы «Тыгр»), здзейсніла напад на горад Латакія. У адказ на гэтую атаку верталёты ВПС Сірыі нанеслі авіяўдары па вёсцы Бейт-Ана. У выніку сутыкненняў у вёсцы адзін супрацоўнік сіл бяспекі забіты і двое параненыя. Лідары алавітаў заклікалі да мірных пратэстаў супраць на авіяўдараў[4][5]. SOHR паведаміла пра засаду ў Джабле, недалёка ад горада Латакія, у выніку якой загінулі па меншай меры 16 супрацоўнікаў службы бяспекі і чатыры мірных жыхара, прычым дзесяткі байцоў, верных Асаду, былі забітыя або параненыя ў сутыкненнях. Урад заявіў, што ён арыштаваў лаяльнага былому рэжыму генерала Ібрагіма Хувейджы, кіраўніка разведвальнага ўпраўлення ВПС у 1987—2002 гадах і падазраванага ў забойстве ў 1977 годзе лідара ліванскіх друзаў Камаля Джумблата[6][7]. Сірыйскаму пераходнаму ўраду ўдалося вярнуць сабе некаторыя раёны, такія як ваенна-марскі каледж Джабла, але ў самім горадзе па-ранейшаму заставалася значная прысутнасць баасістаў, якія працягвалі здзяйсняць напады на ўрад. Сірыйскі народны супраціў заявіў, што ўзяў пад кантроль шматлікія вёскі ў Джабаль-аль-Алавііне і пашырыў сферу сваіх аперацый да Мас’яфа ў сельскай мясцовасці Хамы[8] 8 сакавіка Сірыйская сетка па правах чалавека (SNHR) паведаміла, што ў перыяд з 6 па 8 сакавіка праўрадавыя ўзброеныя апалчэнцы забілі 164 мірныя жыхары. Групы лаяльных Асаду забілі 26 мірных жыхароў і 121 паліцэйскага Службы агульнай бяспекі Сірыі[9]. Сірыйская абсерваторыя па правах чалавека (SOHR) заявіла, што сірыйскія сілы бяспекі і праўрадавыя баевікі ўчынілі забойства больш за 700 мірных жыхароў алавітаў у частках сельскай мясцовасці Латакіі ў папярэднія дні[10]. У пошуках прытулку мірныя алавіты беглі на расійскую авіябазу Хмеймім[11]. Тым часам сірыйскі журналіст Муса аль-Амар паведаміў заб завяршэнні ваенных дзеянняў у прыбярэжным рэгіёне Сірыі[12]. Раніцай 10 сакавіка Мінабароны Сірыі абвясцілі аб завяршэнні ваеннай аперацыі ў гэтым раёне[13] Гл. таксамаКрыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia