Аперацыя «Дамаская Сталь»
Аперацыя «Дамаская сталь» — наступленне сіл Сірыйскай арабскай арміі ў раёне Усходняй Гуты. ПерадгісторыяУсходняя Гута — аплот ісламістаўЗ пачаткам хваляванняў у Сірыі ў сакавіку 2011 года многія жыхары Усходняй Гуты далучыліся да ўдзельнікаў пратэстаў супраць прэзідэнта Башара Асада. Да лістапада 2012 года паўстанцы ўсталявалі кантроль над анклавам[10], у лютым 2013 года захапілі частку акруговай дарогі на ўскраінах Дамаска і прарваліся ў сталічны раён Джабар[11]. Перайшоўшы ў контрнаступленне пры падтрымцы Ірана і шыіцкага руху Хезбала, Сірыйская арабская армія ў маі 2013 года пачала аблогу Усходняй Гуты. Ісламісты ператварылі Усходнюю Гуту ў сапраўдны умацраён з шырокай сеткай абарончых збудаванняў. Баевікі стварылі разгалінаваную сістэму тунэляў, выкарыстоўвалі аператыўныя перагрупоўкі сіл і паспяхова адбівалі спробы ўрадавай арміі заняць раён. Апроч іншага, сірыйскія ўлады доўгі час не мелі свабодных сіл для арганізацыі аперацыі ў гэтым раёне. Лінія судотыку бакоў пралягала па ўсходняй ускраіне Дамаска — пад кантролем апазіцыі разам з многімі населенымі пунктамі прадмесцяў таксама знаходзіліся часткі сталічных раёнаў Джабар і Айн Тарма. Баевікі на працягу некалькіх гадоў ажыццяўлялі абстрэлы жылых раёнаў сталіцы, што прыводзіла да шматлікіх ахвяр сярод мірных жыхароў. Акрамя гэтага, баевікі неаднаразова рабілі спробы прарыву і захопу новых тэрыторый. Найбольш буйной антыўрадавай групоўкай Усходняй Гуты да сярэдзіны 2017 г. была «Джэйш аль-Іслам», якая базавалася ў горадзе Дума (на пачатак 2018 г. яе колькасць ацэньвалася ў 10—15 тысяч[12]). Цэнтральную і заходнюю часткі Усходняй Гуты, уключаючы сталічныя раёны Джабар і Айн Тарма, кантралявалі ў асноўным баевікі з «Файлак ар-Рахман», афіляванай са Свабоднай сірыйскай арміяй. Самымі нешматлікімі групоўкамі былі «Ахрар аш-Шам» (базавалася ў Хараста) і «Хаят Тахрыр аш-Шам» (ХТШ). Другая кантралявала невялікія населеныя пункты, такія як Арбіл, аль-Ашары і Бейт-Нейм, налічваючы на люты 2018 году каля паўтысячы баевікоў[13][14]. Ва Усходняй Гуце адбыўся адзін з самых смяротных эпізодаў сірыйскай вайны: 21 жніўня 2013 году невядомыя выпусцілі па жылых кварталах некалькі ракет з боегалоўкамі, начыненых зарынам. Паводле розных звестак, загінулі ад 300 да 1500 чалавек. Стварэнне зон дээскалацыіУ пачатку 2017 года ў рамках перамоўнага працэсу ў Астане (Казахстан), ініцыяванага Расіяй, Турцыяй і Іранам, былі выпрацаваны дамоўленасці аб стварэнні на тэрыторыі Сірыі чатырох так званых «зон дээскалацыі», адной з якіх па пагадненні Расіі, Ірана і Турцыі ад 4 мая 2017 года стала Усходняя Гута[15][16]. У наступныя месяцы, аднак, напружанасць вакол гэтага рэгіёна не спадала. Да канца 2017 года сітуацыя вакол Усходняй Гуты прыняла пагрозлівы характар, перамір’е тут дзейнічала толькі фармальна, і сірыйскія ўлады былі зацікаўлены ў ліквідацыі крыніцы пагрозы, размешчанага ў непасрэднай блізкасці да сталіцы. Пры гэтым у мяцежным анклаве, цалкам блакіраваным урадавай арміяй, акрамя баевікоў заставалася і мірнае насельніцтва, якое складала ад 250 да 400 тысяч[17]. Студзень 2018У студзені 2018 года сітуацыя ва Усходняй Гуце абвастрылася. У ноч на 1 студзеня ўзброеныя атрады радыкальнай апазіцыі, парушыўшы дамоўленасці аб спыненні агню, перайшлі ў наступленне і блакавалі стратэгічны аб’ект — транспартную базу (склад бранятэхнікі) Хараста, адрэзаўшы яе ад падкантрольных сірыйскай арміі тэрыторый на захадзе[18]. Праз тыдзень урадавыя сілы змаглі аднавіць кантроль над базай і дэблакіраваць яе, аднак баі за суседнія кварталы працягнуліся. У ходзе жорсткіх баёў з ужываннем танкаў і артылерыі абодва бакі панеслі вялікія страты[19][20]. У далейшым у гэтым раёне штодня адбываліся перастрэлкі і пазіцыйныя баі паміж атрадамі апазіцыі і вайсковымі падраздзяленнямі. Групоўкі радыкальнай апазіцыі ажыццяўлялі рэгулярныя мінамётныя абстрэлы жылых кварталаў сталіцы, што прыводзіла да ахвярам сярод мірнага насельніцтва горада. 9 студзеня з правінцыі Дэйр-эз-Зор у раён Усходняя Гута прыбыла падраздзяленне элітнай 104-й паветрана-дэсантнай брыгады Рэспубліканскай гвардыі пад камандаваннем генерала Гасана Тарафа[21][22]. На працягу некалькіх тыдняў урадавыя сілы і саюзныя атрады апалчэнняў займаліся ўмацаваннем пазіцый і падрыхтоўкай да поўнамаштабнага наступлення супраць апазіцыйных фарміраванняў[23]. Баявыя дзеянніУ пачатку лютага, пасля таго як перамовы пры пасярэдніцтве расійскага Цэнтра па прымірэнні варагуючых бакоў з апазіцыйнымі групоўкамі ў анклаве пацярпелі няўдачу, урадавыя сілы прыступілі да нанясення авіяцыйных і артылерыйскіх удараў. У выніку да 8 лютага, па даных SOHR (Syrian Observatory for Human Rights), ва Усходняй Гуце загінулі да 200 мірных жыхароў[24]. Перыяд з 10 па 15 лютага характарызаваўся пэўным зацішшам. Тым часам, як паведамлялі афіцыйныя СМІ, адбывалася нарошчванне ўрадавых сіл на межах анклава ў рамках падрыхтоўкі да вырашальнай ваеннай акцыі[25]. 16 лютага сюды прыбыў камандуючы брыгадай армейскага спецназа «Сілы Тыгра» УС Сірыі брыгадны генерал Сухель аль-Хасан. Меркавана да аперацыі, акрамя спецназа «Тыгр», былі прыцягнуты 1-я, 4-я і 9-я танкавыя дывізіі, а таксама падраздзяленні 14-й дывізіі спецыяльнага прызначэння, 104-й, 105-й і 106-й брыгад Рэспубліканскай гвардыі УС Сірыі[26]. 18 лютага вайсковая артылерыя аднавіла ўдары па пазіцыях ісламісцкіх груповак у розных раёнах Усходняй Гуты. Авіяцыйныя і артылерыйскія ўдары не спыняліся на працягу наступных васьмі дзён[27][28]. Прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Хізэр Науэрт 21 лютага заявіла, што за два дні ва Усходняй Гуце загінулі больш за 100 мірных жыхароў. Такія ж лічбы прыводзіў прадстаўнік генеральнага сакратара ААН Стэфан Дзюжарык. Сірыйскі цэнтр маніторынгу правоў чалавека, які базуецца ў Лондане, 20 лютага паведаміў, што за 48 гадзін ва Усходняй Гуце загінулі як мінімум 250 чалавек, сярод якіх 58 дзяцей і 42 жанчыны[29][30][31]. Адміністрацыя ЗША абвінаваціла Расію і Сірыю у ахвярах сярод мірных жыхароў. Масква адмовілася прызнаваць дачыненне да гібелі мірных жыхароў і назвала абвінавачванні амерыканцаў «беспадстаўнымі»[29]. 20 лютага баевікі «Джэбхат ан-Нусра» абстралялі будынак расійскага Цэнтра па прымірэнні варагуючых бакоў у Сірыі. 21 лютага кіраўнік Цэнтра генерал-маёр Юрый Еўтушэнка заявіў, што ва Усходняй Гуце склалася крытычная гуманітарная і сацыяльна-эканамічная сітуацыя, перамоўны працэс па мірным урэгуляванні канфлікту ў раёне сарваны: «Заклікі расійскага цэнтра па прымірэнні да групоўкаў незаконных узброеных фарміраванняў ва Усходняй Гуце спыніць супраціў, скласці зброю і ўрэгуляваць свой статус выніку не мелі». Па словах Еўтушэнка, апазіцыйныя групоўкі ва Усходняй Гуце «перашкаджаюць выхаду насельніцтва з падкантрольных тэрыторый праз пункт пропуску ў раёне населенага пункта Мухайм Аль-Вафідын»[32]. 24 лютага Савет Бяспекі ААН, пасля двухдзённых дэбатаў, прыняў рэзалюцыю 2401 аб перамір’і ва Усходняй Гуце. Савет Бяспекі запатрабаваў спыніць баявыя дзеянні ў гэтым раёне як мінімум на 30 дзён для аказання гуманітарнай дапамогі насельніцтву і эвакуацыі мірных жыхароў, якія маюць патрэбу ў медыцынскай дапамогі. Пры гэтым адзначалася, што перамір’е не распаўсюджваецца на тэрарыстычныя групоўкі «Ісламская дзяржава», «Аль-Каіда» і «Джэбхат ан-Нусра». Рэзалюцыю падтрымалі ўсе члены СБ ААН, уключаючы Расію[33]. 11 сакавіка большая частка анклава была занята ўрадавымі сіламі, а тыя, што засталіся за баевікамі, падзялілі на 3 часткі. Пасля 20 сакавіка паўстанцы ў горадзе Хараста пагадзіліся скласці зброю і адправіцца ў Ідліб. Вывад баевікоў пачаўся 22 сакавіка[34]. 31 сакавіка сірыйская армія ўзяла пад кантроль амаль усю тэрыторыю Усходняй Гуты, акрамя горада Дума. Групоўка «Джэйш-аль-Іслам» адмовілася пакідаць горад, але затым пачала перамовы аб выхадзе з анклава[35][36], якія пазней былі сарваны[37]. 6 красавіка ўрадавыя войскі Сірыі прыступілі да штурму горада Дума, які скончыў 8 красавіка пагадненнем аб вывазе пакінутай партыі баевікоў[38]. Аднак днём 7 красавіка антыўрадавая арганізацыя «Белыя каскі» зняла на відэа мамент, дзе нібы мела месца хімічная атака на мірных жыхароў горада. Заяўленая колькасць ахвяр (70 загінуўшых і больш за 500 пацярпелых) задакументавана не была, што аднак не перашкодзіла Савету бяспекі ААН 9 красавіка абвінаваціць у інцыдэнце Башара Асада і яго расійскіх саюзнікаў. 12 красавіка 2018 года супраціў ісламістаў у Думе быў цалкам задушаны. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia