Арабаўшчына
Ара́баўшчына[1] (трансліт.: Arabaŭščyna, руск.: Арабовщина) — аграгарадок[2] у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. ГеаграфіяРазмешчана на шашы Р5, за 8 км на паўднёвы ўсход ад Гарадзішча, за 14 км на поўнач ад Баранавіч. Непадалёк размяшчаецца Калдычэўскае возера. ГісторыяПад 1883 годам пазначана як сяленне ў Навагрудскім павеце Мінскай губерні, мелася капліца. У 1887 годзе ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета працаваў хлебазапасны магазін. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Да 21 чэрвеня 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Сталовіцкага сельсавета[3], да 19 мая 1986 года — у склад Мядзеневіцкага сельсавета, да 26 чэрвеня 2013 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Гарадзішчанскага пассавета. 23 мая 1996 года непадалёку ад Арабаўшчыны разбіўся самалёт, якім кіраваў ваенны лётчык Уладзімір Карват, пасмяротна ўдастоены звання Герой Беларусі. Насельніцтва
ІнфраструктураМаецца базавая школа, дзіцячы сад, дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, аддзяленне ААТ «Беларусбанк», ФАП, некалькі крамаў. Славутасці![]()
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia