Вялікае Сяло (Баранавіцкі раён)
Вялі́кае Сяло́[1] (трансліт.: Vialikaje Sialo, руск.: Великое Село) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчана за 27 км на поўнач ад Баранавічаў, каля ракі Сэрвач, за 3 км ад шашы Баранавічы — Навагрудак. ГісторыяЗа 1 км на паўднёвы захад ад вёскі, каля балота, на ўзвышшы, археолагамі выяўлены магутныя валы вышынёй 3—4 м, якія акружаюць прамавугольную пляцоўку 100×100 м[2]. У 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 16 ліпеня 1954 года да 19 студзеня 1965 года цэнтр Велікасельскага сельсавета. ІнфраструктураПрацуюць механічныя майстэрні, магазін, бібліятэка, аддзяленне сувязі, ветэрынарны ўчастак. Насельніцтва
Памятныя мясціны
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia