Навасёлкі (Гарадзішчанскі сельсавет, Баранавіцкі раён)
Навасёлкі[1] (трансліт.: Navasiolki, руск.: Новосёлки) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 20 км на поўнач ад Баранавічаў, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы-Цэнтральныя. ГісторыяУ 1909 годзе ў Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Пачапаўскай гміне. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У баі за вёску 5 ліпеня 1944 года вызначыўся старшы сяржант Я. М. Сулейменаў. На чале групы байцоў ён падпоўз да пазіцыі праціўніка і закідаў гранатамі ўчастак абароны гітлераўцаў, вымусіў іх адступіць, чым садзейнічаў выхаду з акружэння 200 савецкім воінаў. За гэты подзвіг Сулейменаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. З Навасёлкамі аб’яднаны суседнія хутары Очкава і Чорны Луг і в. Льнянікі. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia