Гірмантаўцы
Гі́рмантаўцы[1] (трансліт.: Hirmantaŭcy) — аграгарадок[2] у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 26 км на паўночны захад ад Баранавічаў, за 227 км ад Брэста, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Мордзічы на лініі Баранавічы — Ліда. НазваНазва адыменная, ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя Gir-mant'as. У літоўскай антрапаніміі вядомыя адпаведныя іменныя асновы Gir- i Mant-. ГісторыяУ 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, а з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 17 лютага 1975 года і з 6 жніўня 1978 года — цэнтр сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 15 аднавяскоўцаў. Да 17 лютага 1975 года цэнтр Гірмантаўскага сельсавета[3], да 6 жніўня 1979 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Гарадзішчанскага пассавета[4], да 26 чэрвеня 2013 года ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета[5]. Інфраструктура
Насельніцтва
Памятныя мясціныУ цэнтры вёскі размешчаны помнік землякам. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia