Багушы (Гарадзішчанскі сельсавет)
Багушы́[2] (трансліт.: Bahušy, руск.: Богуши) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 26 км на поўнач ад Баранавічаў, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Мордычы на лініі Баранавічы — Ліда. ГісторыяУ 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета. З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінуў 21 аднавясковец. Да 1970 года вёска ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета[3], да 6 жніўня 1979 года — у склад Зялёнаўскага сельсавета[4], да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Гірмантаўскага сельсавета[5]. Насельніцтва
Памятныя мясціныНа мясцовых могілках пахаваны партызан А. А. Хвалько, які загінуў у баі з гітлераўцамі ў 1943 годзе. У 1964 годзе на яго магіле ўстаноўлены абеліск. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia