Кунцавічы
Ку́нцавічы[1] (трансліт.: Kuncavičy, руск.: Кунцевичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 7 км на поўдзень ад Баранавіч. Насельніцтва 72 жыхары, 42 гаспадаркі (2005). ГісторыяУ 1883 годзе ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета, 10 двароў. У 1909 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 5 вяскоўцаў. Насельніцтва
ІнфраструктураПрацуе магазін. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia