Уцёс (Баранавіцкі раён)
Уцёс[1] (трансліт.: Ucios, руск.: Утёс) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 26 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст, на аўтадарозе Брэст—Слуцк. ГісторыяПаводле перапісу 1897 года ў Востраўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі хлебазапасны магазін, крама, карчма. У пачатку XX ст. адкрыта народнае вучылішча. З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска Востраўскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета Навамышскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года Баранавіцкага раёна. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 40 аднавяскоўцаў. Пасля вайны створаны калгас. У 1972 годзе далучаны суседнія вёскі Гайкоўцы, Забярвечча, Хваявата. Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Уцёскага сельсавета[2]. ІнфраструктураПрацуюць выканкам сельсавета, саўгасная сядзіба, майстэрні па рамонце с.-г. тэхнікі, ветэрынарны ўчастак, Дом быту, лесапільня, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, магазін, фельчарска-акушэрскі пункт. Насельніцтва
Славутасці
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia