Бібліятэка імя Леніна (станцыя метро)
«Бібліятэка імя Леніна» — станцыя Сакольніцкай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Размешчана паміж станцыямі «Ахотны рад» і «Крапоткінская». Знаходзіцца на тэрыторыі Цвярскога раёна Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі Масквы. Размешчана пад Мохавай вуліцай, паралельна комплексу будынкаў РДБ[3]. Гісторыя і паходжанне назвыСтанцыя адкрыта 15 мая 1935 года ў складзе першай пускавой пляцоўкі Маскоўскага метрапалітэна з 13 станцый — «Сакольнікі» — «Парк культуры» з адгалінаваннем «Ахотны рад» — «Смаленская». У 1937 годзе быў пабудаваны пераход на станцыю «Вуліца Камінтэрна» (цяпер «Аляксандраўскі сад»). Такім чынам, станцыя з’яўляецца адной з дзвюх першых перасадачных станцый Маскоўскага метрапалітэна. У 1946 годзе пераход быў рэканструяваны. У 1953 годзе да яго былі прыбудаваны аванзала і эскалатарны ход са станцыі «Арбацкая». У 1958 годзе, з паўторным адкрыццём станцыі «Калінінская» («Аляксандраўскі сад»), былі адноўлены пераходы на яе. Пад канец лютага 1965 года быў адкрыты новы пераход (праектная прапускная здольнасць — 24 тысячы пасажыраў у гадзіну) на станцыі «Аляксандраўскі сад» і «Арбацкая» з пабудаванага мастка ў цэнтры залы. У красавіку 1965 года здадзена ў эксплуатацыю новая падземная касавая зала і комплекс падземных пераходаў, што выводзяць да кас Крамлёўскага палаца і Аляксандраўскага саду[4]. У 1984 годзе пад заходнім вестыбюлем была збудавана агульная аванзала з новай станцыяй «Баравіцкая». У 1991 годзе прапанавалася пераназваць станцыю ў «Мохавую»[5]․ Станцыя атрымала назву па размешчанай тут Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы (да 1992 года — Дзяржаўная бібліятэка СССР імя У. І. Леніна) — найбуйнейшай бібліятэцы краіны.
Вестыбюлі і перасадкіСтанцыя ўваходзіць у склад найбуйнейшага перасадачнага вузла ў Маскве і з’яўляецца перасадачнай на станцыі «Арбацкая» Арбацка-Пакроўскай лініі, «Аляксандраўскі сад» Філёўскай лініі і «Баравіцкая» Серпухаўска-Ціміразеўскай лініі. Перасадка на станцыі «Арбацкая» і «Аляксандраўскі сад» ажыццяўляецца праз усходнюю аванзалу, а таксама праз усходы ў цэнтры залы. Праз іх жа ажыццяўляецца выхад у сумешчаныя вестыбюлі (наземны і падземны) станцый «Аляксандраўскі сад» і «Бібліятэка імя Леніна». Праз заходнюю аванзалу станцыя злучаецца са станцыяй «Баравіцкая», а таксама з наземным вестыбюлем, што знаходзіцца побач з будынкам Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі. Ён таксама з’яўляецца сумешчаным. Фармальна ніводзін з вестыбюляў перасадачнага вузла не лічыцца вестыбюлем станцыі «Бібліятэка імя Леніна». Галерэя
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia