Крапоткінская (станцыя метро)
«Крапоткінская» (да 1957 года — «Палац Саветаў») — станцыя Маскоўскага метрапалітэна на Сакольніцкай лініі. Размешчана ў раёне Хамоўнікі (ЦАА). Названа па плошчы Крапоткінскія вароты і Крапоткінскай вуліцы (цяпер — плошча Прачысценскія вароты і вуліца Прачысценка). Адкрыта 15 мая 1935 года ў складзе першай пляцоўкі метрапалітэна. Калонная трохпралётная станцыя мелкага залажэння з адной астраўной платформай. У перспектыве будзе злучана перасадкай з праектаванай станцыяй «Валхонка» на Калінінска-Сонцаўскай лініі. ГісторыяУвесну 1934 года архітэктар Я. Р. Ліхтэнберг, які працаваў у архітэктурным бюро Метрабуда, прыцягнуў свайго таварыша студэнцкіх гадоў архітэктара А. М. Душкіна да стварэнню праекта станцыі «Палац саветаў». Разам яны распрацавалі праект станцыі, які быў заснаваны на архітэктуры Старажытнага Егіпта — падземных безваконных пабудовах, асвятляным толькі алейнымі плашкамі ўгары калон. У першых ліках жніўня 1934 года праект быў зацверджаны. У надзвычай кароткі тэрмін аўтарамі былі зроблены працоўныя рысункі, шмат хто з якіх прама ў алоўку перадаваўся на будоўлю[1]. Станцыя адкрыта 15 мая 1935 года ў складзе першай пускавой пляцоўкі Маскоўскага метрапалітэна з 13 станцый — «Сакольнікі» — «Парк культуры» з адгалінаваннем «Ахотны рад» — «Смаленская». Праект станцыі ганараваны Гран-пры на міжнародных выставах у Парыжы (1937 год) і Бруселі (1958 год), а таксама праект быў ганараваны Сталінскай прэміі за архітэктуру і будаванне (1941 год). НазваПраектнай назвай станцыі было «Крапоткінскія вароты», аднак з адкрыцця і да 8 кастрычніка 1957 года звалася «Палац Саветаў». Побач са станцыяй на месцы знесенага ў 1931 года Храма Хрыста Ратаванніка планавалася ўзвесці грандыёзны Палац Саветаў. Станцыйная зала метро была задумана як падземны вестыбюль Палаца. Будаванне Палаца пачалося ў 1939 годзе, але перад вайной было перапынена, а падчас вайны металічны каркас ужо пабудаваных сямі паверхаў будынка пусцілі на выраб супрацьтанкавых вожыкаў. Праект гэтак і не быў ажыццёўлены. Пазней кінуты катлаван, выкапаны для Палаца, быў скарыстаны пад плавальны басейн «Масква», адкрыты ў 1960 годзе. У 1994 годзе быў прыняты рашэнне пра ўзнаўленне храма (адноўлены і асвячоны да пачатку 2000 года), басейн зачынены. У 1957 годзе станцыя атрымала назву «Крапоткінская» па былым плошчы Крапоткінская Брама і Крапоткінскай вуліцы (цяпер — плошча Прачысценская брама і Прачысценка), названых у гонар Пятра Аляксеевіча Крапоткіна (1842—1921) — географа і вандроўніка, тэарэтыка анархізму, народжанага ў гэтым раёне. У 1991 годзе станцыю прапанавалі пераназваць у «Прачысценку»[2]. 5 снежня 2008 года, у дзень скону патрыярха Алексія II, грамадскі рух «Вяртанне» прапанаваў пераназваць станцыю ў «Патрыяршую»[3]. Размяшчэнне і вестыбюліРазмешчана паміж станцыямі «Бібліятэка імя Леніна» і «Парк культуры». Знаходзіцца на тэрыторыі раёна Хамоўнікі Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі Масквы. Ёсць наземны вестыбюль паўцыркулярнай формы ў выглядзе аркі, збудаваны па праекце архітэктара С. М. Краўца і размешчаны ў пачатку Гогалеўскага бульвара. Праз яго ажыццяўляецца выхад да Гогалеўскага бульвара, плошчы Прачысценскія вароты і Гагарынскага завулка. У 1997 годзе разам з з Храмам быў адкрыты паўночны выхад, што вядзе ў падземныя пераходы (архітэктар А. К. Рыжкоў) — на вуліцу Валхонка, Усіхсвяцкі праезд, і да самога Храма Хрыста Ратаванніка. У дні буйных рэлігійных падзей (каляднае і велікоднае набажэнства ў ХХР, а таксама ў выпадку прыезду ў храм замежных праваслаўных святынь) паўночны вестыбюль працуе толькі для ўваходу вернікаў Храма Хрыста Ратаванніка; выхад ў горад дазваляецца толькі святарам храма. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia