Ваеннае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі![]() Ваеннае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі — дзейнасць у вобласці двухбаковых адносін Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, звязаная з удзелам двух дзяржаў і іх узброеных сіл у сумеснай вайсковай дзейнасці, накіраванай на дасягненне агульных ваенна-палітычных мэтаў[1]. Адной са складовых частак тут з’яўляецца ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва, якое мае на ўвазе гандаль прадукцыяй ваеннага прызначэння, а таксама яе распрацоўку і вытворчасць[2]. ОрганыПытаннямі ваеннага супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі ў Мінабароны Расіі займаецца Галоўнае ўпраўленне міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва. У ваенным ведамстве Беларусі гэтыя функцыі выконвае Дэпартамент міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва. Агульная характарыстыка![]() 20 ліпеня 1992 года прэм’ер-міністр Беларусі В. Кебіч падпісаў з прэм’ер-міністрам Расіі Я. Гайдарам шэраг ваенных дамоў, згодна з умовамі якіх вярталася цеснае ваеннае супрацоўніцтва, якое на думку старшыні Вярхоўнага Савета С. Шушкевіча моцна абмяжоўвала суверэнітэт Беларусі[3]. Узаемадзеянне дзвюх дзяржаў будавалася на ўзаемных намаганнях бакоў па падтрыманні неабходнага ваеннага патэнцыялу дзвюх дзяржаў, арганізацыі і ажыццяўлення сумесных мер па прадухіленні ваеннай пагрозы і адбіцці магчымай агрэсіі на агульнай абароннай прасторы. Краіны сыходзяцца ў неабходнасці далейшага развіцця і ўдасканалення рэгіянальнай групоўкі войск (РГВ), якая функцыянуе з 2000 года. За гэты час праведзена серыя вучэнняў і трэніровак, падчас якіх вырашаны задачы аператыўнай сумяшчальнасці беларускага і расійскага элементаў РГВ, вызначаны аптымальны баявы склад групоўкі, створаны ўсе неабходныя сістэмы[4]. Важным крокам па ўмацаванні абароннага патэнцыялу Саюзнай дзяржавы з’яўляецца далейшае развіццё адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА. Штогод праводзяцца тактычныя вучэнні падраздзяленняў ВПС і войск СПА Беларусі з баявой стральбой на расійскіх палігонах[4]. 2 сакавіка 2021 года міністэрства абароны дзвюх краін падпісалі праграму стратэгічнага партнёрства на пяць гадоў[5]. У той жа дзень Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў размясціць расійскія самалёты на беларускіх базах[6]. 5 сакавіка міністры абароны Расіі і Беларусі Сяргей Шайгу і Віктар Хрэнін дамовіліся аб стварэнні трох цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў[7]. 10 кастрычніка 2022 года Аляксандр Лукашэнка абвясціў аб стварэнні рэгіянальнай групоўкі войск (РГВ) на аснове беларускіх узброеных сіл. Прычынай таму, паводле яго, стала абвастрэнне сітуацыі на заходніх межах Саюзнай дзяржавы. Агульны ўдзел расійскіх узброеных сіл у РГВ склалі дзевяць тысяч вайскоўцаў, каля 170 танкаў, 200 баявых браніраваных машын і да 100 гармат і мінамётаў. 17 кастрычніка міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін паведаміў, што рэгіянальная групоўка войск прыступіла да выканання задач па ўзброенай абароне[8][9]. Ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтваДагаворная базаВаенна-тэхнічнае супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючымі міжурадавымі пагадненнямі. Усяго было заключана больш за 40 дагавораў, сярод якіх[10]:
Беларускія пастаўкі![]() У 2018 годзе тавараабарот дзвюх краін у ваеннай сферы склаў 600 мільёнаў долараў, а экспарт з краіны перавысіў расійскі імпарт[11]. Штогод з Беларусі ў Расію пастаўляецца ваеннай прадукцыі на 200—300 мільёнаў[12]. Па даных Дзяржкамваенпрама Рэспублікі Беларусь, 99 беларускіх прадпрыемстваў пастаўляюць 1880 найменняў камплектуючых і элементаў узбраенняў для 255 прадпрыемстваў абаронна-прамысловага комплексу Расіі, а доля паставак з Беларусі складае каля 15[13]. Асабліва важнае значэнне маюць пастаўкі шматвосевых спецыяльных колавых шасі, якія выпускаюцца ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў» (МЗКЦ). На Расію прыпадае блізу паловы ўсяго экспарту МЗКЦ, а камплектуючыя для вытворчасці тэхнікі паступаюць на гэты завод з 280 расійскіх прадпрыемстваў[13]. Так, напрыклад, на спецыяльных колавых шасі вялікай грузападымальнасці МЗКЦ-79221 размяшчаюцца мабільныя пускавыя ўстаноўкі міжкантынентальных балістычных ракет (МБР) расійскіх рухомых грунтавых ракетных комплексаў (РГРК) «Топаль-М» і «Ярс» На мінскіх шасі таксама размяшчаюцца баявыя сродкі аператыўна-тактычных ракетных комплексаў (АТРК) «Іскандэр», берагавых ракетных комплексаў (БРК) «Бастыён» і «Бал», рэактыўных сістэм залпавага агню (РСЗА) «Ураган-1М», самаходныя пускавыя ўстаноўкі і мабільныя РЛС зенітнай ракетнай сістэмы (ЗРС) С-400 «Трыумф», машыны інжынернага забеспячэння і маскіроўкі інжынерных часцей ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння (РВСП), цяжкія механізаваныя масты ТММ-6, першы вопытны ўзор ЗРС С-500 «Праметэй» (шасі сямейства МЗКЦ-7930), пускавыя ўстаноўкі і РЛС выяўлення ЗРС С-300П, пускавыя ўстаноўкі РСЗА «Смерч», берагавыя самаходныя артылерыйскія комплексы «Бераг», машыны забеспячэння баявога дзяжурства (МЗБД) ракетных войск стратэгічнага прызначэння (РВСП) (шасі МЗКЦ-543М) і інш. Гусенічныя шасі МЗКЦ выкарыстоўваюцца ў расійскіх зенітных ракетна-гарматных комплексах (ЗРГК) «Тунгуска» (шасі ГМ-352 і ГМ-352М), самаходных зенітных ракетных комплексах (ЗРК) «Тор» ГМ-355)[13]. Расійскія пастаўкі![]() Расійская Федэрацыя з’яўляецца асноўным пастаўшчыком зброі і ваеннай тэхнікі для беларускай арміі. Сярод паставак знішчальнікі Су-30СМ, навучальныя самалёты Як-130, верталёты Мі-8МТВ-5, сістэмы СПА «Тор» і «Праціўнік-ГЕ», танкі Т-72Б3, бронетранспарцёры БТР-80А, снайперскія вінтоўкі МЦ-116М і многія іншыя віды ўзбраення, распрацаваныя ў СССР і сучаснай Расіі. 940 расійскіх прадпрыемстваў у рамках вытворчай кааперацыі пастаўляюць 67 прадпрыемствам ВПК Беларусі каля 4000 найменняў прадукцыі[13]. Па даных ваеннага аналітыка Аляксандра Алесіна, на 2017 год больш за 98% узбраенні ў беларускай арміі — савецкага і расійскага паходжання, і аўтарскі нагляд за яе эксплуатацыяй ажыццяўляюць расійскія распрацоўшчыкі — правапераемнікі савецкіх. І хоць практычна ўвесь бягучы рамонт, сэрвіс і многія віды мадэрнізацыі для УС Беларусі і для трэціх краін выконваюць мясцовыя прадпрыемствы, яны павінны атрымліваць дазволы распрацоўшчыкаў з Расіі[14]. Пастаўкі ўзбраенняў вядуцца на падставе пагаднення «Аб узаемных пастаўках прадукцыі ваеннага, падвойнага і грамадзянскага прызначэння ва ўмовах пагрозы агрэсіі або вайны», падпісаным у снежні 2009[15]. У верасні 2021 года Мінск узгадніў з Масквой пералік расійскага ўзбраення, якое Беларусь закупіць у Расіі да 2025 года, больш чым на $1 млрд. Па словах беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, гаворка вялася пра дзясяткі самалётаў і верталётаў, ЗРК «Тор-М2», а таксама пра пастаўкі сістэм СПА С-400[16]. КааперацыіРасійскі ВПК супрацоўнічае са 120-ю беларускімі заводамі і канструктарскімі бюро па 1600 відах ваенна-тэхнічнай прадукцыі. Супрацоўніцтва менавіта ў ваеннай сферы лічыцца найбольш паспяховым напрамкам узаемадзеяння дзвюх краін[15]. Вялася работа па стварэнні сумесных расійска-беларускіх тэхнічных сэрвісных цэнтраў па аднаўленчым рамонце сродкаў зенітнага ракетнага комплексу «Тор», па абслугоўванні і рамонце радыёэлектроннага ўзбраення расійскай і савецкай вытворчасці, а таксама мабільнага цэнтра па рамонце расійскай бранятанкавай тэхнікі[13]. Расія і Беларусь праводзяць сумесныя работы па мадэрнізацыі ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі. Найбольш яскравым прыкладам у гэтай сферы з’яўляецца Міждзяржаўная фінансава-прамысловая група (МФПГ) «Абарончыя сістэмы», створаная ў 2000 г., у якую ўвайшлі 5 беларускіх і 12 расійскіх прадпрыемстваў[13]. Падрухтоўка і навучаннеВаенная адукацыяЗ 2006 года ажыццяўляецца навучанне беларускіх вайскоўцаў у ВНУ Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі ў рамках рэалізацыі пагаднення аб падрыхтоўцы ваенных кадраў для дзяржаў-членаў АДКБ. На 2021 год у расійскіх ваенна-навучальных установах (філіялах ваенна-навучальных устаноў) навучалася звыш за 400 беларускіх вайскоўцаў. Акрамя таго, у ВНУ МА РФ праводзяцца кароткатэрміновыя курсы павышэння кваліфікацыі па праграмах дадатковай прафесійнай адукацыі вайскоўцаў з Беларусі[17]. Сумесныя вучэнніПачынаючы з 2009 года праводзяцца сумесныя ваенныя вучэнні «Захад». Акрамя гэтага, арганізаваны ўдзел у конкурсах «Армейскіх міжнародных гульняў», аператыўна-тактычных вучэннях «Славянскае братэрства» і стратэгічных камандна-штабых вучэннях «Каўказ»[18]. Беларускія інструктарыУ сакавіку 2023 года Мінабароны РБ апублікавала кадры з падрыхтоўкі беларускімі інструктарамі расійскіх вайскоўцаў. Ваеннаслужачыя РФ удасканальвалі сваю стральбу з аўтаматаў, практыкаваліся ў кіраванні бранятэхнікі, вывучалі тактычную медыцыну, прайшлі інжынерную падрыхтоўку і псіхалагічную паласу перашкод. Еўрарадыё паведаміла, што навучанне нібыта праводзілася для далейшага ўдзелу ў баявых дзеяннях ва Украіне[19]. У красавіку начальнік Галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі генерал-маёр Аляксандр Бас заявіў БЕЛТА, што каля 500 беларускіх інструктараў рыхтуюць ваенных рэгіянальнай групоўкі войск. Як ён адзначыў, навучанне праводзіцца на падставе аналізу формаў і спосабаў прымянення войск падчас канфлікту ва Украіне[20]. Для падрыхтоўкі байцоў, у тым ліку мабілізаваных, былі створаны намётавыя лагеры на палігонах «Лепельскі» пад Лепелем, «Рэпішча» пад Асіповічамі і «Абуз-Лясноўскі» пад Баранавічамі. Навучанне праводзілася з кастрычніка 2022 года па 3 ліпеня 2023 года, пасля чаго аб’екты згарнулі. Усяго ў Беларусі прайшло падрыхтоўку да некалькі тысяч мабілізаваных[21]. Расійскія вайсковыя аб’ектыУ Беларусі размешчаны два ваенных аб’екты расійскіх УС:
25 мая 2023 года міністры абароны Расіі і Беларусі падпісалі пагадненне аб размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі на беларускай тэрыторыі[22]. Станам на 1 жніўня разгортванне большасці боегаловак завершана[23][24]. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia