Міжнароднае ваеннае супрацоўніцтва Рэспублікі БеларусьМіжнароднае ваеннае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь — сумесная ваенная дзейнасць Беларусі і яе Узброеных сіл з іншымі дзяржавамі[1]. Пытаннямі дадзенай сферы займаецца Дэпартамент міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Згодна з канцэпцыяй міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва МА РБ ад 10 лістапада 2010, яно ажыццяўляецца ў ваенна-палітычнай, ваеннай, ваенна-тэхнічнай і іншых галінах. Першае ахоплівае пытанні, звязаныя з ваенна-палітычнымі аспектамі забеспячэння ваеннай бяспекі дзяржавы і міжнароднай бяспекі. Другое ўяўляе дзейнасць па сумеснаму рашэнню ўласна ваенных праблем у сферы забеспячэння нацыянальнай і міжнароднай бяспекі. Пад апошнім маецца на ўвазе распрацоўка, вытворчасць, пастаўка ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, а таксама выкананне работ і аказанне паслуг ваенна-тэхнічнага прызначэння[2]. НапрамкіВаеннай дактрынай 2024 года прыярытэтнымі напрамкамі ў міжнародным ваенным супрацоўніцтве названы Саюзная дзяржава з Расіяй, АДКБ і СНД[3]. З Расіяй ваеннае супрацоўніцтва развіваецца больш актыўна. Яно грунтуецца на ўзаемных намаганнях бакоў па падтрыманні неабходнага ваеннага патэнцыялу дзвюх дзяржаў, арганізацыі і ажыццяўлення сумесных мер па прадухіленні ваеннай пагрозы і адбіцці магчымай агрэсіі на агульнай абароннай прасторы. Краіны сыходзяцца ў неабходнасці далейшага развіцця і ўдасканалення рэгіянальнай групоўкі войск (РГВ), якая функцыянуе з 2000 года. За гэты час праведзена серыя вучэнняў і трэніровак, падчас якіх вырашаны задачы аператыўнай сумяшчальнасці беларускага і расійскага элементаў РГВ, вызначаны аптымальны баявы склад групоўкі, створаны ўсе неабходныя сістэмы. Важным крокам па ўмацаванні абароннага патэнцыялу Саюзнай дзяржавы стала стварэнне і далейшае развіццё адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА. Штогод праводзяцца тактычныя вучэнні падраздзяленняў ВПС і войскаў СПА Беларусі з баявой стральбой на расійскіх палігонах[4]. Беларусь надае асаблівую ўвагу развіццю супрацоўніцтва на пляцоўцы АДКБ і ўспрымае арганізацыю ў якасці гаранта міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, стабільнасці, а таксама абароны на калектыўнай аснове незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту[5]. Важным момантам стала выкананне краінай неабходных унутрыдзяржаўных працэдур для ўступлення ў сілу міжнародных дагавораў у дачыненні да сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі арганізацыі[2]. У той жа час, нягледзячы на складаныя палітычныя ўзаемаадносіны з краінамі Захаду, папярэдняй дактрынай 2016 года кантакты з НАТА характарызуюцца як «партнёрскія»[6]. Сувязі з Паўночнаатлантычным альянсам скіраваны на пашырэнне супрацоўніцтва з заходнімі дзяржавамі ў ваеннай сферы. Найбольш значнымі мерапрыемствамі сталі ўдзел кіруючага складу Узброеных Сіл у пасяджэннях, канферэнцыях і сімпозіумах Савета еўраатлантычнага сапрацоўніцтва і праграмы НАТА «Партнёрства дзеля міру», у якую Беларусь уступіла ў 1995 годзе. Акрамя гэтага, беларускія прадстаўнікі праходзілі навучанне на спецыялізаваных і лінгвістычных курсах НАТА[2]. Найбольш актыўны дыялог быў пабудаваны з ваеннымі ведамствамі Германіі, Літвы, Польшчы і Турцыі[2]. Па міратворчым кірунку ключавым партнёрам Беларусі выступае Італія[7]. У рамках двухбаковага супрацоўніцтва з Украінай праведзены сумесныя трэніроўкі дзяжурных сіл па пытаннях супрацьпаветранай абароны, рабочыя сустрэчы па абмене вопытам у галіне будаўніцтва ваенна-паветраных сіл і міратворчай дзейнасці пад эгідай ААН[2]. Ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі найбольш важнымі партнёрамі краіны традыцыйна з’яўляюцца Кітай і В’етнам[2]. Асновай узаемаадносін з першым сталі абмен візітамі ваенных дэлегацый высока ўзроўню, сумесная баявая падрыхтоўка войск, кантакты ў галіне ваеннай адукацыі, удасканаленне двухбаковай нарматыўна-прававой базы супрацоўніцтва, супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы[8]. З другім галоўным напрамкамі развіцця ваеннага супрацоўніцтва з’яўляліся ўзаемныя візіты прадстаўнікоў узброеных сіл, навучанне вайскоўцаў і супрацоўніцтва ў культурнай сферы[9]. У Блізкаўсходнім рэгіёне істотна актывізавалася супрацоўніцтва з ААЭ і Катарам. У Афрыцы асноўным партнёрам лічыцца Судан, які з’яўляецца самым доўгачасовым пакупніком беларускай ваеннай прадукцыі[10]. З Беларуссю маецца шырокі вопыт сумеснага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. У 2008—2013 гадах у Паўднёвай Амерыцы найбольш моцныя адносіны склаліся з Венесуэлай. Сілавікі дзвюх краін праводзілі розныя мерапрыемствы, у тым ліку сумесныя трэніроўкі, семінары, сустрэчы, абмен вопытам у сферы барацьбы з тэрарызмам. Актыўна развівалася супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сферы, а беларускія ваенныя спецыялісты займаліся стварэннем адзінай сістэмы СПА і РЭБ для Узброеных Сіл Венесуэлы. Ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтваУ развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з замежнымі краінамі дырэктар ТАА «БСЗТ—Новыя тэхналогіі» Алег Сільвановіч вылучыў тры этапы, якія характарызуюцца розным змястоўным напаўненнем і прыярытэтнымі напрамкамі, што выкарыстоўваліся для рэалізацыі адпаведных мерапрыемстваў арганізацыйна-кіраўнічымі формамі[11]:
У 2016 годзе экспарт прадукцыі ваеннага прызначэння ажыццяўляўся ў 60 краін, у 2017 — у 69 краін, а ў 2018 годзе — у 76 краін свету, што складала 110% у адносінах да 2017 года. Тады пастаўкі склалі прыкладна адзін мільярд долараў[12]. Паводле звестак Стакгольмскага інстытута даследаванняў праблем міру (SIPRI), за 2016—2020 гады краіна заняла 19 месца ў спісе сусветных экспарцёраў зброі з аб’ёмам паставак 0,3% ад сусветнага. У параўнанні з узроўнем 2011—2015 гадоў, калі Беларусь займала 18-ю пазіцыю ў шведскім рэйтынгу, ён знізіўся на 34%[13]. Аснову экспарту склалі сістэмы РЭБ і СПА і камплектуючыя да ваеннай тэхнікі[14][15][16]. Галоўным пакупніком стала Расія. Так, у 2018 годзе тавараабарот Мінска і Масквы ў ваеннай сферы склаў 600 мільёнаў долараў, а экспарт з краіны перавысіў расійскі імпарт[17]. Буйныя партыі ажыццяўляліся ў Азербайджан, Судан, М’янму, Анголу, Нігерыю і В’етнам[18][19]. Сярод ключавых пакупнікоў былі таксама Казахстан, Кітай, Лаос, Інданезія, Бангладэш, Індыя, ААЭ і Уганда[20]. Такія краіны як Сербія, Балгарыя і Славакія рэгулярна закуплялі беларускія боепрыпасы[21]. Ваенна-прамысловыя прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь таксама займаюцца распрацоўкай ваеннай прадукцыі з іншымі дзяржавамі. Так, у пачатку 2000-х беларускі 140-ы рамонтны завод разам са славацкімі прадпрыемствамі «Метапол» і «ZTS Dubnica» распрацаваў мадыфікацыі БТР-70 і БМП-1 — Кобра-К і Кобра-С[22]. Пазней украінскім канструктарскім бюро «Луч» сумесна з УП «Тэтраэдр» быў створаны ЗРК Т38 «Стылет»[23], з ААТ «Пеленг» — СТРК «Шэршань» (таксама ўдзельнічала беларускае ЗАТ «SRP»)[24] і «Скіф»[25] У сваю чаргу расійскі ВПК супрацоўнічае са 120-ю беларускімі заводамі і канструктарскімі бюро па 1600 відах ваенна-тэхнічнай прадукцыі. Супрацоўніцтва менавіта ў ваеннай сферы лічыцца найбольш паспяховым напрамкам узаемадзеяння дзвюх краін. Адным з паспяховых прыкладаў кааперацыі з’яўляецца мадыфікаваная версія ЗРК «Бук» — «Бук-М2» на базе колавага шасі Мінскага завода колавых цягачоў. Раней гэтыя ж шасі выкарыстоўваліся пры мадэрнізацыі расійскіх ЗРК «Тор»[26]. Ваенныя спецыялістыУзброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь накіроўвалі сваіх ваенных спецыялістаў у такія краіны як Кот-д’Івуар, Венесуэла, Лівія, Емен і Дэмакратычная Рэспубліка Конга, дзейнічаючы як афіцыйна, так і ўтойліва. У сябе на радзіме яны раней займаліся падрыхтоўкай вайскоўцаў з Нігерыі. Звычайна ў краіне рэдка распаўсюджваюцца аб падобнага роду дзейнасці, асабліва ў дзяржаўных СМІ, а пасяджэнне парламента Беларусі па пытанні накіравання ваенных саветнікаў у тую ці іншую дзяржаву ажыццяўляецца ў закрытым рэжыме[27]. Афіцыйна мелі месца ваенныя місіі ў Венесуэле (акрамя СМІ, пра яе казаў і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка[28]), Лівіі (факт наяўнасці кантынгенту ваенных спецыялістаў у даваенны перыяд пацвердзіў саветнік пасольства Беларусі ў Трыпалі Георгій Грамыка, але адмаўляўся які-небудзь удзел у баявых дзеяннях[29]) і Емене (пацвердзілі прадстаўнік МЗС Андрэй Савіных[30] і кіраўнік Дзяржкамваенпрама Сяргей Гурулёў[31]), а таксама кампанія па падрыхтоўцы і навучанню нігерыйскіх ваеннаслужачых (апублікаваныя фатаграфіі «Цэнтра спецыяльнай падрыхтоўкі»[32]). У іншых выпадках урад краіны часцяком адмаўляе або наогул ніяк не каментуе падобнага роду інфармацыю. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia