Варайская Вікіпедыя

Favicon Вікіпедыі Варайская Вікіпедыя
вар.: Waray Wikipedia
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL war.wikipedia.org
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова варайская мова[d]
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы 25 верасня 2005
Колькасць артыкулаў 1 273 992
Колькасць выяў 42
Колькасць старонак 2 877 773
Колькасць правак 7 711 751
Зарэгістраваных удзельнікаў 62 880
Актыўных удзельнікаў 77
Адміністратараў 3
Глыбіня 4,2
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Варайская Вікіпедыя — раздзел Вікіпедыі на варайскай мове. Гэта 11-ы паводле велічыні раздзел Вікіпедыі ў свеце. Змяшчае 1 273 992 артыкулаў.

Якасць

Варайская мова (Waray-Waray) выкарыстоўваецца на Філіпінах і істотна саступае па колькасці носьбітаў тагалогскай мове — самай распаўсюджанай у гэтай краіне. З пачатку 2010 года карыстальнік JinJian (студэнт інфарматыкі ўніверсітэта University of the Philippines Open University) актыўна ствараў мноства вельмі кароткіх артыкулаў (1-2 радкі). У жніўні 2010 у раздзеле налічвалася ўжо 100 000 (удвая больш, чым у тагалогскай). Пасля гэтага рост раздзела амаль спыніўся на 2,5 гады. Але з лютага 2013 пачала актыўна выкарыстоўвацца «ботазаліўка», якую здзяйсняў Сверкер Юхансан, шведскі навуковец і ўдзельнік Вікіпедыі, жонка якога паходзіла з Філіпін.

Гісторыя

Па стану на 27 мая 2025, 21:47 (UTC) у Варайскай Вікіпедыі налічваецца 1 273 992 артыкулаў, большасць з іх — кароткія шаблонныя артыкулы пра біялагічныя віды жывёл, раслін і г.д. Раздзел знаходзіцца на 16-ым месцы сярод усіх раздзелаў Вікіпедый.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya