Татарская Вікіпедыя

Favicon Вікіпедыі Татарская Вікіпедыя
татар.: Татар Википедиясе
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL tt.wikipedia.org (татар.)
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова татарская мова
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы 15 верасня 2003
Колькасць артыкулаў 502 965
Колькасць выяў 6 846
Колькасць старонак 832 719
Колькасць правак 4 450 219
Зарэгістраваных удзельнікаў 56 138
Актыўных удзельнікаў 67
Адміністратараў 7
Глыбіня 2,3
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Татарская Вікіпедыя (татар.: Татар Википедиясе) — раздзел Вікіпедыі на татарскай мове. Адкрыты 15 верасня 2003 года. Першапачаткова функцыянаваў толькі на лацініцы. Станам на 16 ліпеня 2025, 6:47 (UTC) утрымлівае 502 965 артыкулаў і займае 31-е месца сярод усіх моўных раздзелаў Вікіпедыі.

Татарская Вікіпедыя падобная на сербахарвацкую, у абодвух праектах можна пісаць артыкулы як на кірыліцы, так і на лацініцы. Спачатку артыкулы пісаліся толькі на лацініцы, потым у рамках праекта пачалося суіснаванне двух алфавітаў. Зараз падаўляючая большасць артыкулаў у праекце напісана кірыліцай. Аднак частка артыкулаў застаецца лацінізаванай.

Гісторыя

  • 28 снежня 2009 года створаны 5-тысячны артыкул.
  • 8 ліпеня 2011 года створаны 10-тысячны артыкул.
  • 10 сакавіка 2013 года створаны 25-тысячны артыкул.
  • 28 ліпеня 2013 года створаны 50-тысячны артыкул.
  • 28 студзеня 2018 года створаны 75-тысячны артыкул.
  • 3 ліпеня 2018 года створаны 80-тысячны артыкул.
  • 10 лютага 2020 года створаны 88 888-ны артыкул.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya