Узбекская Вікіпедыя
Узбе́кская Вікіпе́дыя (узб.: Oʻzbekcha Vikipediya / Ўзбекча Википедия) — раздзел Вікіпедыі на ўзбекскай мове, свабодна рэдагуемая энцыклапедыя. Была заснавана ў студзені 2004 года. Тады ж з’явілася і стартавая старонка раздзела [1]. Статыстычныя паказчыкіПа дадзеных статыстыкі alexa.com, Вікіпедыя займае дзесятае месца па наведвальнасці сярод сайтаў ва Узбекістане пасля Mail.ru, Google.com, Яndex.ru, Google.co.uz, Одноклассники.ru, Facebook, Google.ru, і YouTube[2]. Па стане на сёння раздзел змяшчае 293 429 артыкулаў. Агульная колькасць правак складае 5 463 269. Ва ўзбекскім раздзеле Вікіпедыі ёсць 12 абраных артыкулаў (узб.: Tanlangan maqolalar) і 24 добрых артыкулаў (узб.: Yaxshi maqolalar). Ва ўзбекскай Вікіпедыі зарэгістравана 171 323 удзельнікаў. З іх, 8 удзельнікаў маюць маюць статус адміністратара. Узбекская Вікіпедыя змяшчае сістэму пераўтварэння тэксту і таму любыя артыкул і тэксты можна праглядзець у розных варыянтах — на лацінцы або кірыліцы. Па змаўчанні сайт выкарыстоўвае лацінскі алфавіт. ГісторыяУ снежні 2012 года заліванне артыкулаў пра населеныя пункты з дапамогай бота прывяла да абгону грузінскай і македонскай Вікіпедый па колькасці артыкулаў. У 2013 годзе пачалася заліванне 12-томнай «Нацыянальнай энцыклапедыі Узбекістана» і ўзбекская Вікіпедыі рэзка абагнала многія Вікіпедыі. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia