Русінская Вікіпедыя

Favicon Вікіпедыі Русінская Вікіпедыя
русін.: Русиньска Вікіпедія
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL rue.wikipedia.org
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова Carpathian Rusyn[d]
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы 23 студзеня 2011
Колькасць артыкулаў 10 067
Колькасць выяў 87
Колькасць старонак 21 982
Колькасць правак 157 412
Зарэгістраваных удзельнікаў 32 997
Актыўных удзельнікаў 39
Адміністратараў 2
Глыбіня 10
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Русінская Вікіпедыя (русін.: Русиньска Вікіпедія) — раздзел Вікіпедыі на русінскай мове, створаны 23 студзеня 2011 года[1]. Па стане на 31 мая 2025 года ўтрымлівае 10 067 артыкулаў і займае 150-е месца ў спісе Вікіпедый па колькасці артыкулаў.[2]

Гісторыя

Першапачаткова раздзел існаваў у тэставым рэжыме ў рамках Вікіінкубатара[3] — праекта фонду Вікімедыя, прызначанага для тэсціравання новых моўных раздзелаў і праектаў[4]. Тэставы раздзел быў створаны яшчэ ў 2007 годзе, аднак амаль не развіваўся з-за адсутнасці актыўных удзельнікаў. Сітуацыя змянілася ў 2010 годзе пасля прыходу ўдзельніка Gazeb, які актыўна прыняўся ствараць новыя артыкулы.

У кастрычніку 2010 года моўным камітэтам было прынята рашэнне на карысць стварэння самастойнага раздзела на русінскай мове. Адкрыццё раздзела адбылося 23 студзеня 2011 года.

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya