Чувашская Вікіпедыя
Чувашская Вікіпедыя — раздзел Вікіпедыі на чувашскай мове. Існуе з канца 2004, развіваецца добраахвотнікамі энцыклапедычнай справы і назапашвае матэрыялы на чувашскай літаратурнай мове. У сакавіку 2014 года змяшчала болей за 28 200 артыкулаў, у лістападзе 2016 — болей за 36 000. На профіль Чувашскай Вікіпедыі ўплывае руская Вікіпедыя — з яе перакладаюць артыкулы, пераносяць шаблоны. ГісторыяУ 2004 годзе ўдзельнік Kostik Vento (Канстанцін Хлызаў) падаў заяўку ў Фонд Вікімедыя на адкрыццё чувашскага падзелу Вікіпедыі. У лістападзе Чувашскі профіль Вікіпедыі быў запушчаны. У снежні з'яўляюцца першыя артыкулы і змяняецца выгляд галоўнай старонкі. Стваральнік 1-га артыкула — Untifler, ён жа даў жыццё татарскаму і башкірскаму раздзелам Вікіпедыі. Паводле яго прапановы ў працу чувашскай Вікіпедыі ўключаецца Мікалай Плотнікаў (PCode). У лістападзе 2006 года ў Чувашскай Вікіпедыі пачынае працаваць Viktor. 7 снежня 2005 года напісаны 1500 артыкул — Іркуцк. 9 сакавіка 2006 года — у раздзеле 2000 артыкулаў. 2000-ы артыкул — Дражжанаўскі раён Татарстана. 22 жніўня 2006 года — У чувашскай Вікіпедыі больш за 4000 артыкулаў [1]. 22 лістапада 2006 года — напісаны 4500-ы артыкул — Рэчка Лава. У студзені 2007 года напісаны 5000-ы артыкул. 13 верасня 2007 года — у чувашскай Вікіпедыі больш за 6000 артыкулаў [2]. 14 студзеня 2008 года — У раздзеле 7000 артыкулаў. 17 ліпеня 2008 года — у чувашскай Вікіпедыі 8000 артыкулаў. 8000-ы артыкул — Рагачоў Якаў Капітонавіч. 6 красавіка 2009 года — У чувашскай Вікіпедыі 10000 артыкулаў [3]. 10000-ы артыкул — Хайдэгер Марцін. 13 лютага 2010 года — У чувашскай Вікіпедыі 11000 артыкулаў. 11000-ы артыкул — Мангольская мова. 26 студзеня 2011 года — У чувашскай Вікіпедыі 12000 артыкулаў. Юбілейны артыкул — Такай. 31 жніўня 2011 года — У чувашскай Вікіпедыі 13000 артыкулаў. Юбілейны артыкул — Scapa (віскі). Спасылкі
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia