Англійская Вікіпедыя
Англійская Вікіпедыя (англ.: English Wikipedia) — раздзел Вікіпедыі на англійскай мове. Адкрыта 15 студзеня 2001. У сакавіку 2006 дасягнула мільёна артыкулаў, 9 верасня 2007 напісаны 2-мільённы, а 17 жніўня 2009 3-мільённы артыкул. Англійская версія Вікіпедыі з'яўляецца самай аб'ёмнай сярод усіх раздзелаў Вікіпедыі. Англійская Вікіпедыя мае перавагу перад іншымі моўнымі раздзеламі за кошт магчымасці выкарыстоўваць матэрыялы 11 выдання Encyclopædia Britannica. Гісторыя
Цікавыя факты
СтатыстыкаПа стане на 31 ліпеня 2025, 21:47 (UTC) англійская Вікіпедыя ўтрымлівае 7 031 963 артыкулы, гэта на 915 779 артыкулаў больш за другі моўны раздзел Вікіпедыі — себуанскую Вікіпедыю. У англійскай Вікіпедыі зарэгістраваны 49 479 095 удзельнікаў, з іх 108 161 здзейснілі якое-небудзь дзеянне за апошнія 30 дзён, а 842 удзельніка маюць статус адміністратара. Агульны лік правак складае 1 298 831 956. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia