Вікіпедыя на спрошчанай англійскай мове

Favicon Вікіпедыі Вікіпедыя на спрошчанай англійскай мове
англ.: Simple English Wikipedia
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL simple.wikipedia.org
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова Simple English[d]
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы 18 верасня 2001[1]
Колькасць артыкулаў 270 969
Колькасць выяў 36
Колькасць старонак 891 013
Колькасць правак 10 364 636
Зарэгістраваных удзельнікаў 1 616 461
Актыўных удзельнікаў 1 370
Адміністратараў 22
Глыбіня 60,9
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вікіпедыя на спрошчанай англійскай мове (Simple English Wikipedia) — раздзел Вікіпедыі, створаны для чытачоў, якім цяжка разумець англійскую Вікіпедыю. Перш за ўсё яна арыентавана на тых, хто пачаў вывучаць англійскую мову і можа быць выкарыстана падчас заняткаў і для вучэбнага чытання. Таксама Вікіпедыя на спрошчанай англійскай мове можа быць карысна дзецям для выканання дамашняга задання і для пазакласнага чытання. Звычайна, артыкулы ў гэтай Вікіпедыі — гэта значна спрошчаныя і скарочаныя варыянты артыкулаў англійскай Вікіпедыі. Артыкулы ў ёй ужываюць значна меней слоў і больш простую граматыку, чым у арыгінальнай англійскай Вікіпедыі. Таксама гэта Вікіпедыя мае іншыя мэты, чым звычайная Англійская Вікіпедыя.

Існаванне гэтага раздзела Вікіпедыі выклікала нараканні — асобнай мовы «спрошчаная англійская» не існуе. Але ў выніку абмеркавання ўдзельнікамі Вікіпедыі было вырашана працягнуць працу над праектам.

Статыстыка

26 ліпеня 2006 года Вікіпедыя на спрошчанай англійскай мове дасягнула колькасці 10 тысяч артыкулаў, на 30 красавіка 2011 яна мела 70133 артыкулаў, больш за 200 тысяч старонак і амаль тры мільёны правак.

29 мая 2013 года колькасць артыкулаў перавысіла сто тысяч.

Станам на 12 ліпеня 2025 раздзел змяшчае 270 969 артыкулаў.

Тэкст загалоўка

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya