Украінская Вікіпедыя
Украінская Вікіпедыя (укр.: Українська Вікіпедія) — раздзел Вікіпедыі на ўкраінскай мове, заснаваны 30 студзеня 2004 года. 14-ы па велічыні раздзел Вікіпедыі ў свеце. Сёння ўкраінскі раздел змяшчае 1 379 002 артыкулаў. ГісторыяПершыя зафіксаваныя спробы стварэння артыкула ва Украінскай Вікіпедыі датуюцца 26 студзеня 2004 года. Тады незарэгістраваны ўдзельнік увёў «uk:Географя» (арыгінальная арфаграфія захаваная)[1]. Частка запісаў у базе даных, у прыватнасці, з 27 снежня 2003 года па 26 студзеня 2004 года, страчана. Такім чынам ёсць імавернасць, што «першыя спробы» маглі быць ранейшымі.
ПравапісПалітыка праекту — максімальна дакладнае прытрымліванне афіцыйнага правапісу ўкраінскай мовы 2019 года і яго пазнейшых рэдакцый[3]. У свой час гучала прапанова ўвесці харкаўскі правапіс, але яна была адхілена большасцю рэдактараў[4]. Папулярнасць![]() ![]() Наведвальнасць украінскай Вікіпедыі расце з кожным годам на працягу ўсёй яе гісторыі. Паводле даных статыстычнага сервера Вікіпедыі ў снежні 2010 года было прагледжана 28,4 мільёнаў старонак (11 старонак штосекундна). Гэта 0,22 % усей колькасці праглядаў усімі мовамі. У 2022 годзе ва ўкраінскай Вікіпедыі было 1060 мільёнаў праглядаў старонак супраць 891 мільёнаў у 2021 годзе (+19 %). Абсалютны гадавы рост склаў 169 мільёнаў праглядаў[5]. СтатыстыкаБольшасць рэдагаванняў Украінскай Вікіпедыі (каля 85 %) робіцца з тэрыторыі Украіны. Шмат артыкулаў украінскай Вікіпедыі было перакладзена на рускую мову. Напрыклад, сотні артыкулаў пра горную прамысловасць, шматлікія артыкулы і накіды пра населеныя пункты Украіны і гэтак далей. Сёння гэта 14-ы паводле велічыні раздзел Вікіпедыі ў свеце (3-е месца сярод славянамоўных раздзелаў: пасля рускага і польскага), змяшчае больш за 1 300 000 артыкулаў. Украінская Вікіпедыя належыць да тых раздзелаў Вікіпедыі, якія найбольш дынамічна развіваюцца. Існуе меркаванне, што колькасць артыкулаў ва Украінскай Вікіпедыі вялікая, дзякуючы паляпшэнню артыкулаў са старых энцыклапедый робатамі. Напрыклад, менавіта робаты загрузілі тысячы артыкулаў аб астэроідах. Аднак разам з тым паведамляецца, што частка артыкулаў, створаных робатамі, перароблена пазней рэдактарамі Вікіпедыі. Па стане на 2019 год ва Украінскай Вікіпедыі частка артыкулаў, напісаных ботамі, знізілася да 21 %[6]. Беларуская тэматыкаВа Украінскай Вікіпедыі ёсць вялікая колькасць артыкулаў, прысвечаных Беларусі: uk:Категорія:Білорусь. Аднак у вызначанай катэгорыі прадстаўлены не ўсе артыкулы пра Беларусь, бо частка артыкулаў не катэгарызавана. Таксама ва Украінскай Вікіпедыі існуюць наступныя катэгорыі: uk:Категорія:Незавершені статті з географії Білорусі, uk:Категорія:Незавершені статті з історії Білорусі. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia