Вікіпедыя на іўрыце

Favicon Вікіпедыі Вікіпедыя на іўрыце
іўр.: ויקיפדיה העברית
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL he.wikipedia.org (іўрыт)
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова іўрыт
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы 8 ліпеня 2003
Колькасць артыкулаў 378 920
Колькасць выяў 85 165
Колькасць старонак 1 599 156
Колькасць правак 41 362 831
Зарэгістраваных удзельнікаў 1 213 503
Актыўных удзельнікаў 5 072
Адміністратараў 27
Глыбіня 268,2
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іўрыцкая Вікіпедыя - (іўр.: :האנציקלופדיה החופשיתויקיפדיה) раздзел Вікіпедыі на іўрыце.

Статыстыка

Па стане на 12 ліпеня 2025 года раздзел вікіпедыі на іўрыце ўтрымлівае 378 920 артыкулаў. Зарэгістраваны 1213503 удзельніка, з якіх 5 072 зрабілі што-небудзь за апошнія 30 дзён, 27 удзельнікаў маюць статус адміністартара. Агульная колькасць правак складае 41 362 831.

Глыбіня

Вымяраць развіццё Вікіпедыі ў цэлым нялёгка. Адным з адносных паказчыкаў развіцця асобных моўных раздзелаў, які быў прапанаваны яшчэ ў 2006 годзе, з'яўляецца так званая «глыбіня». Падчас разліку «глыбіні» зважаюць на суадносіны паміж службовымі старонкамі[1] і артыкуламі ў агульнай колькасці старонак моўнага раздзела, а таксама на сярэднюю колькасць правак на кожны артыкул. Іўрыцкая Вікіпедыя па гэтым паказчыку саступае толькі англійскаму і сербахарвацкаму раздзелу з усіх версій, якія ўтрымліваюць больш за 10 000 артыкулаў[2].

Гісторыя

Выкарыстанне ў грамадстве і асвеце

Вікіпедыя на іўрыце з'яўляецца адной з асноўных сецявых крыніц інфармацыі на гэтай мове, і ў сувязі з гэтым часта згадваецца ў сродках масавй інфармацыі[3]. 2 лютага 2010 года ў Камісіі па навуцы кнэсета прайшло слуханне аб важнасці Вікіпедыі для ізраільскага грамадства і адукацыі[4] Вікіпедыя на іўрыце выкарыстоўваецца ў навучальных мэтах у асобных інстытутах Ізраіля. Звычайна, у рамках такіх прааектаў, лектары задаюць студэнтам ў якасці курасвой працы напісанне артыкулаў на тэмы пройдзенага курса. Падобныя праекты ладзіліся па фізіцы[5], юрыспрудэнцыі[6], матэматыцы і па іншых дысцыплінах.

Спасылкі

Гл. таксама

Зноскі

  1. Да службовых, адносяцца старонкі Вікіпедыі, якія выкарыстоўваюцца ўдзельнікамі праекта ў сумеснай працы, - асабістыя старонкі ўдзельнікаў, старонкі абмеркавання артыкулаў, старонкі-перанакіраванні і г. д.
  2. http://meta.wikimedia.org/wiki/List_of_Wikipedias#10_000.2B_articles - List of 10 000+ Wikipedias
  3. Спіс згадванняў Вікіпедыі на іўрыце ў СМІ
  4. Is Wikipedia good for the Jews?. Jerusalem Post. 20/02/2010
  5. he:ויקיפדה:מיזמי
  6. he:וייקיפדיה:פדויקט
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya