2009 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва 2009 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва .
Падзеі
I квартал
22 студзеня — 24 лютага : выстаўка «Пульс планеты», на якой былі прадстаўлены творы народнага мастака Беларусі Аляксандра Кішчанкі (1933—1997). Выстаўка прымеркавана да 75-годдзя з дня нараджэння творцы, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь [ 1]
25 студзеня — 3 сакавіка : персанальная выстаўка графічных аркушаў Ларысы Журавовіч , прымеркаваная да Года роднай зямлі, якім быў названы 2009 год, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
29 студзеня — 22 лютага : выстаўка «Арт-крок — 2008», галерэя «Ракурс», Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Мінск
17 лютага — 15 сакавіка : выстаўка плакатаў «Лацінаамерыканская рэвалюцыя», Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Мінск[ 2]
23 лютага : адкрыццё выстаўкі «Алтарны жывапіс Беларусі XVIII—XIX стагоддзяў», Нацыянальны мастацкі музей Беларусі [ 3]
Фератрон. Маці Божая з прадстаячымі святымі, XVIII ст.
Георгіус. Спас Уседзяржыцель
Георгіус. Маці Божая Адзігітрыя, 1678
II квартал
3 сакавіка — 16 красавіка : выставачны праект «АбВаяцельнае мастацтва», Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Мінск
4 сакавіка — 7 красавіка : выстаўка Мікалая Ісаёнка «Пяшчота Зямлі беларускай», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
1 красавіка — 4 мая : выстаўка «Мікалай Гогаль і яго героі ў творчасці мастакоў XX стагоддзя», прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння класіка сусветнай літаратуры, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
21 красавіка : адкрыццё інтэрактыўнага мастацкага праекта «Сеанс-2», Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Мінск[ 6]
22 красавіка : адкрыццё мастацкай выстаўкі «Дарогамі Тараса Шаўчэнкі», прымеркаванай да 195-годдзя з дня нараджэння выдатнага ўкраінскага паэта і мастака Тараса Рыгоравіча Шаўчэнкі , галерэя «Панарама», Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Мінск[ 7]
12 мая : адкрыццё гісторыка-культурнага праекта «Скарбы роднага краю: Ашмяншчына », Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Мінск[ 8]
16 мая — 15 чэрвеня : фотавыстаўка Вадзіма Качана «Людзі Егіпта», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
3 чэрвеня — 24 чэрвеня : рэспубліканская мастацкая выстаўка аголенай натуры «Сад Венеры», Палац Мастацтва, Мінск[ 9]
5 чэрвеня : адкрыццё выстаўкі «Гродзеншчынай зачараваныя». На ёй былі прадстаўлены разьба па дрэве, ткацтва і набіванка — творы вядомых майстроў народнай творчасці Гродзеншчыны — Міколы Скляра, Алены і Яўгена Шунейкаў, Музей беларускага народнага мастацтва, Раўбічы[ 10]
9 чэрвеня : адкрыццё II Мінскай міжнароднай выстаўкі графікі «Арт-лінія», галерэя «Ракурс», Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Мінск
13 чэрвеня : адкрыццё выстаўкі Ліліі Нішчык «Міфы Беларусі», замкавы комплекс «Мір»
25 чэрвеня — 27 ліпеня : выстаўка «Вобраз іранскай жанчыны», арганізаванай пры падтрымцы Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
III квартал
Галерэя «Ў», Мінск
IV квартал
25 лістапада — 12 студзеня : выстаўка «Сімфонія фарбаў. Уладзімірскія мастакі-жывапісцы», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
3 снежня — 15 студзеня 2010: выстаўка «Дзмітрый Малаткоў . Маэстра эстампа », Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь [ 20]
8 снежня — 12 студзеня : выстаўка «Арт-крок — 2009», галерэя «Ракурс», Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Мінск
«Нататнік», персанальная выстаўка графікі Андрэя Скіцёва, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск [ 21]
«ДАХ—9», міжнародны фестываль нетрадыцыйнага мастацтва. Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтва), Мінск
«I Трыенале тэкстылю», Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтва), Мінск
53 Венецыянская біенале , беларускі павільён, мастак Артур Клінаў , Венецыя, Італія
З’явіліся
Памерлі
Галерэя жывапісу
«Аблокі плывуць над палямі і азёрамі», палатно, алей, 50 х 70 см
«Легендарнае возера Свіцязь», палатно, алей, 34 х 103 см
«Лета ў росквіце.
Мар’іна », кардон, алей, 28.5 х 49 см
«У вячэрніх промнях», палатно, алей, 33 х 46 см
«Грыбное лета», палатно, алей, 20 х 22 см
«На кухонным стале», палатно, алей, 33 х 45 см.
Марта Шматава
«Краявід», палатно, алей, 85 х 75 см
«Чаканне», палатно, алей, 80 x 100 см
«Час адпачынку», палатно, алей, 100 х 100 см
Галерэя скульптуры
Мастацкія капэрты
Крыніцы
Гады ў гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
XIX стагоддзе XX стагоддзе XXI стагоддзе