Вецярэвіцкі сельсавет
Вецярэ́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Вецярэвічы 2. Утвораны 4 студзеня 1964 года ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Селецкага і Слабадскога сельсаветаў. 29 лютага 1968 года з часткі сельсавета зноў утвораны Селецкі сельсавет. 15 чэрвеня 1972 года скасавана вёска Варонічы[1]. 11 чэрвеня 1984 года скасавана вёска Зарэчча[2]. 29 чэрвеня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Селецкага сельсавета (22 населеныя пункты: Борцы, Бярэзнікі, Выемка, Грыбное, Дубавое, Ельнікі, Завод, Ільінка, Карнічае, Кашалі, Ладымер, Медзенае, Міжылішча, Мірная, Пагарэлец, Паднямонец, Парэчча, Пахар, Рудзіца, Селецк, Селішча і Ямнае)[3]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Шацкага сельсавета[4]. Насельніцтва сельсавета станам на 1999 год складала 846 чалавек, паводле перапісу 2009 года — 954 чалавекі[5], з іх 95,5 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 0,5 % — палякі, 0,5 % — украінцы[6]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 31 населены пункт: Антанова, Борцы, Бярэзнікі, Вецярэвічы, Вецярэвічы 2, Выемка, Вяркалы, Грыбное, Дубавое, Ельнікі, Завод, Ільінка, Карнічае, Кашалі, Ладымер, Лучкі, Медзенае, Міжылішча, Мірная, Міхалова, Пагарэлец, Паднямонец, Парэчча, Пахар, Пратасаўшчына, Пруцк, Рудзіца, Селецк, Селішча, Слабада і Ямнае. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia