Голацкі сельсавет
Го́лацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Голацк. Гісторыя![]() Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Смілавіцкага раёна Менскай акругі Беларускай ССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смілавіцкім раёне. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Пухавіцкага раёна, з 12 лютага 1935 года — Рудзенскага раёна, з 6 ліпеня 1935 года — Смілавіцкага раёна, з 11 лютага 1938 года — Рудзенскага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Менскай вобласці. У час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Пухавіцкага раёна. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета перададзеныя населеныя пункты Зазер’е, Лешніца, Такарня і Яснаўка, якія ўваходзілі ў склад Пярэжырскага сельсавета[1]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 1430 чалавек[2], з іх 88,2 % — беларусы, 6,0 % — рускія, 1,7 % — украінцы, 1,3 % — азербайджанцы, 1,3 % — грузіны[3]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 2671 чалавек[4]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia