Вёска
Рудзіца
Рудзіца на карце Беларусі ±
|
Рудзі́ца[1] (трансліт.: Rudzica, руск.: Рудица) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Гісторыя
У сярэдзіне XIX стагоддзя вядомы бор Рудзіца[2]. Краязнавец Аляксандр Ельскі апісваў Рудзіцу як лясное ўрочышча паміж балотам Селец і ўрочышчам Гарэлы Луг, якое належала да маёнтка Шчыткавічы Радзівілаў, а не другую палову XIX стагоддзя спадкаемцаў Льва Вітгенштэйна.
Населены пункт вядомы з XX стагоддзя як урочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[4]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1926 годзе было 16 двароў[5].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[6]. З 2006 года па 28 траўня 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[7].
Насельніцтва
- 1908 год — 9 двароў, 46 жыхароў
- 1917 год — 14 двароў, 81 жыхар, усе беларусы
- 2002 год — 7 двароў, 10 жыхароў
- 2009 год — 5 жыхароў[9]
- 2019 год — 4 жыхары[10]
Крыніцы
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ру́дзіца
- ↑ Карта Шуберта - квадрат N-35 126K v.2 - Шацкі сельскі савет, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць (нявызн.). retromap.ru. Праверана 13 чэрвеня 2025.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
- ↑ Карта РККА Белоруссии в масштабе 1:42К - Рудзіца, Шацкі сельскі савет, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць (нявызн.). retromap.ru. Праверана 13 чэрвеня 2025.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Belarus (нявызн.). pop-stat.mashke.org. Праверана 13 чэрвеня 2025.
Літаратура
Спасылкі