Вецярэвічы

Вёска
Вецярэвічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Вечаровічы
Вечарэвічы
Вецярэвічы 1-я
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 71 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Вецярэвічы на карце Беларусі ±
Вецярэвічы (Беларусь)
Вецярэвічы
Вецярэвічы (Мінская вобласць)
Вецярэвічы

Вецярэ́вічы[1] (трансліт.: Vieciarevičy), раней Вечаровічы[2] або Вечарэвічы[3]вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, на рацэ Пціч. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Пячатка з «Пагоняй» і подпіс Соф’і Радзівіл (Алелькавіч), 1602 г.

Вядомы з XVII стагоддзя, калі ўваходзілі ў склад Слуцкага княства князёў Алелькавічаў. У 1589 годзе было 20 дымоў. Ад 1612 года праз вена і запіс апошняй княгіні Соф’і Алелькавічаўны перайшлі да Радзівілаў[3]. У даведніках як «Гарады і вёскі Беларусі» раннюю гісторыю Вецярэвічаў памылкова прыпісваюць Вецярэвічам 2, аднак яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзя на картах цяперашнія Вецярэвічы 2 не паказваліся[4], даведнік «Памяць. Пухавіцкі раён» дае правільныя звесткі. У XVIII стагоддзі ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Напісанне старабеларускай мовай: Вечеровичи[2].

У 1759 годзе трымаў у праве заставы Тэадор Незабітоўскі, які з намовы князя Гераніма Фларыяна Радзівіла чыніў адсюль напады на суседнія Вяркалы, якія былі ў валоданні Гервазыя Аскеркі, а пасля яго сына Антонія[3]. За што Аскеркі судзіліся з нападнікам і доўга трывалі памежныя спрэчкі[3].

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1795 годзе была карчма.

У 1806 годзе Юзаф Габрыель Аскерка і яго жонка Ганна з Чапскіх выкупілі Вецярэвічы ў Гераніма Фларыяна Радзівіла, якія мелі рэзідэнцыю ў Шацку Белым. Эксдывізійны суд праз даўгі Аскеркаў, які ішоў 1812—1816 гады, перадаў Вецярэвічы Грушвіцкім, якія мелі сядзібу ў Вяркалах[3]. У валоданні Грушвіцкіх Вецярэвічы заставаліся да скасавання прыгоннага права ў 1861 года[3].

Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета. Праваслаўны прыход Парэчча. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы былі хлебазапасны магазін, піцейны дом, капліца. У 1906 годзе адкрылася земскае народнае вучылішча.

Найноўшы час

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1920-х гадоў працавала школа 1-й ступені. З 20 жніўня 1924 года ў Слабодскім сельсавеце Шацкага раёна Менскай акругі, з 4 жніўня 1927 года ў Грэскім раёне Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 8 ліпеня 1931 года ў Пухавіцкім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. Пэўны час звалася Вецярэвічы-1.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкай партызанская брыгада «Буравеснік».

У 2011 годзе вёска Вецярэвічы Вецярэвіцкага сельсавета Пухавіцкага раёна ператворана ў аграгарадок[5]. Пасля зноў вёска.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавета[6].

Насельніцтва

  • 1800 год — 25 двароў, 130 жыхароў
  • 1860 год — 107 душ мужчынскага полу
  • 1897 год — 101 двор, 582 жыхары
  • 1908 год — 128 двароў, 721 жыхар
  • 1917 год — 138 двароў, 793 жыхары, усе беларусы[7]
  • 2002 год — 50 двароў, 88 жыхароў
  • 2009 год — 79 жыхароў[8]
  • 2012 год — 43 гаспадаркі, 77 жыхароў
  • 2019 год — 71 жыхар[9]

Рэлігія

  • Праваслаўная царква. У вёсцы ёсць прыход іконы Божай Маці.

Крыніцы

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пе́рвыя Вецярэ́вічы.
  2. а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — 244, [3] с., іл. с. — ISBN 978-985-508-060-3. С. 199.
  3. а б в г д е SgKP 1893, s. 229.
  4. Европейская Россия (Шуберт) 1:126K v.2 - вуліца Пралетарская 30-48, Шацкі сельскі савет, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. retromap.ru. Праверана 6 красавіка 2025.
  5. Решение Пуховичского районного Совета депутатов от 4 марта 2011 года № 56 "О преобразовании деревни Ветеревичи Ветеревичского сельсовета в агрогородок".
  6. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  7. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 125.
  8. Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  9. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 6 красавіка 2025.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya