Вецярэвічы 2
Вецярэ́вічы 2[1] (трансліт.: Vieciarevičy 2, руск.: Ветеревичи 2), часам Другія Вецярэвічы — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, на сутоку рэк Яшна і Пціч. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета. ГісторыяНаселены пункт заснаваны як хутары ля вёскі Вецярэвічы ў 1920-я гады ў Беларускай ССР[2]. У даведніках як «Гарады і вёскі Беларусі» раннюю гісторыю Вецярэвічаў памылкова прыпісваюць Вецярэвічам 2, аднак яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзя на картах цяперашнія Вецярэвічы 2 не паказваліся[3], даведнік «Памяць. Пухавіцкі раён» дае правільныя звесткі, апроч перапісу 1917 года, дзе Вецярэвічам 2 прыпісаны звесткі маёнтка Вяркалы. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкай партызанская брыгада «Буравеснік». Навучанне дзяцей праводзілася па хатах, пакуль у 1953 годзе не была пабудавана Зоркаўская пачатковая школа. У 1963 годзе на базе сельскага клуба быў адкрыты пяты клас няпоўнай васьмігадовай школы. У 1968/1969 навучальным годзе васьмігадовая школа была пераназваная ў Зоркаўскую сярэднюю школу. Сучасны будынак школы адкрыты 20 кастрычніка 1979 года[4]. З 4 студзеня 1964 года цэнтр Вецярэвіцкага сельсавета. 28 мая 2013 года ён быў скасаваны, а тэрыторыя далучана да Шацкага сельсавета[5]. ІнфраструктураНа 2013 год былі сярэдняя школа, медыцынскі пункт, ветэрынарны ўчастак, крама, клуб, аддзяленне сувязі. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia