Пратасаўшчына (Пухавіцкі раён)

Вёска
Пратасаўшчына
Капліца-пахавальня Шыстоўскіх
Капліца-пахавальня Шыстоўскіх
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 13 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Пратасаўшчына на карце Беларусі ±
Пратасаўшчына (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Пратасаўшчына (Пухавіцкі раён)
Пратасаўшчына (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Пратасаўшчына (Пухавіцкі раён)

Прата́саўшчына[1] (трансліт.: Pratasaŭščyna, руск.: Протасовщина) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета. Месціцца за 41,5 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 69,5 км ад Мінска.

Гісторыя

Ранняя гісторыя

У XVIII стагоддзі ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Аскерак, адносілася да маёнтка Шацк. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі.

У XIX стагоддзі 2 засценкі ў Шацкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, месца пражывання дробнай шляхты[2], побач месціўся засценак дробнай шляхты Котава Ляда. У 1860-х гадах было агулам 13 двароў[3]. Паўднёвы засценак таксама зваўся Кунавец[4] або Пратасаўшчына-Кунавец[5]. У 1888 годзе сярод землеўладальнікаў у засценку Пратасаўшчына былі: дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Восіп Восіпаў Дашкевіч (70 дзесяцін зямлі), праваслаўны дваранін Лявонцій Іванаў Сакалоўскі (145 дзесяцін), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Іван Пятроў Татур (35 дзесяцін), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Франц Пятроў Татур (35 дзесяцін)[6]. Ва ўрочышчы Кунавец землеўладальнікамі былі: мешчанін іўдзейскага веравызнання Лейба Гіршаў Пік (10 дзесяцін), праваслаўны дваранін Серафім Карпаў Сакалоўскі (26¾ дзесяціны)[6]. У засценку Кунавец землеўладальнікамі былі мяшчане рыма-каталіцкага веравызнання Іосіф Францавіч Багдановіч (25,5 дзесяціны) і Міхаіл Якаўлевіч Багдановіч (25,5 дзесяціны)[7].

Найноўшы час

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1929 годзе створаны калгас «13 Кастрычніка». У перыяд прымусовай калектывізацыі 1930-х гадоў многа жыхароў было рэпрэсавана[8][9][10][11][12][13][14][15][16][17][18][19].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічалі савецкія партызанскія брыгады імя М. І. Калініна, 3-я Мінская імя С. М. Будзённага, «Буравеснік».

Да 1 красавіка 1960 года вёска ў складзе Слабадскога сельсавета[20], з 1 красавіка 1960 года да 5 траўня 1962 года — у складзе Шацкага сельсавета, пасля — зноў у складзе Слабадскога сельсавета[21].

Да 28 траўня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавета[22].

Насельніцтва

  • 1897 год — 10 двароў, 59 жыхароў
  • 1908 год — 17 двароў, 179 жыхароў
  • 1917 год — 33 двары, 162 жыхары, усе беларусы; Кунавец-Пратасаўшчына ў 1921 г. — 13 двароў, 60 жыхароў, з іх 34 беларусы і 26 яўрэяў[5]
  • 1960 год — 75 жыхароў
  • 1999 год — 36 жыхароў
  • 2002 год — 17 двароў, 28 жыхароў
  • 2009 год — 20 жыхароў[23]
  • 2019 год — 13 жыхароў[24]

Славутасці

Крыніцы

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. SgKP 1888, s. 67.
  3. Карта Шуберта - квадрат N-35 126K v.2 - Шацкі сельскі савет, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. retromap.ru. Праверана 11 чэрвеня 2025.
  4. Карта РККА Белоруссии в масштабе 1:42К - Шацкі сельскі савет, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. retromap.ru. Праверана 11 чэрвеня 2025.
  5. а б Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 125.
  6. а б Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1888 год 1889.
  7. Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1888 год 1889, p. 164—165.
  8. Зубовіч Франц Ігнатавіч (1882) . Адкрыты спіс. Праверана 11 чэрвеня 2025.
  9. Дашкевіч Антон Георгіевіч (1877) . Адкрыты спіс. Праверана 11 чэрвеня 2025.
  10. Бакіноўскі Валяр'Ян Іванавіч (1881) . Адкрыты спіс. Праверана 11 чэрвеня 2025.
  11. Татур Восіп Аляксандравіч (1898) . Адкрыты спіс. Праверана 11 чэрвеня 2025.
  12. Сакалоўскі Іван Лявонцьевіч (1865) . Адкрыты спіс. Праверана 11 чэрвеня 2025.
  13. Нічапаровіч Іосіф Рыгоравіч (1885) . Адкрыты спіс. Праверана 11 чэрвеня 2025.
  14. Дабранскі Вікенцій Іванавіч (1893) . Адкрыты спіс. Праверана 11 чэрвеня 2025.
  15. Дабранскі Павал Аляксандравіч (1892) . Адкрыты спіс. Праверана 11 чэрвеня 2025.
  16. Багдановіч Антон Антонавіч (1905) . Адкрыты спіс. Праверана 11 чэрвеня 2025.
  17. Дабранскі Нарцыз Аляксандравіч (1899) . Адкрыты спіс. Праверана 11 чэрвеня 2025.
  18. Списки жертв — Богданович Петр Фелицианович. base.memo.ru. Праверана 11 чэрвеня 2025.
  19. Списки жертв — Богданович Степан Осипович. base.memo.ru. Праверана 11 чэрвеня 2025.
  20. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  21. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  22. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  23. Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  24. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 11 чэрвеня 2025.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya