Воўкаўшчына (Маладзечанскі раён)
Во́ўкаўшчына[1] (трансліт.: Voŭkaŭščyna, руск.: Волковщина) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Красненскага сельсавета. Знаходзіцца за 23 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, 55 км ад Мінска. ГісторыяУ 1567 г. ўпамінаецца ў перапісе літоўскага войска як маёнтак у Мінскім ваяводства ВКЛ. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 2-й пал. XIX ст. вёска — цэнтр аднайменнага маёнтка Воўкаўшчына (яна ж Навасёлкі) у Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. маёнтак, 31 жыхар, уласнасць памешчыка Юркевіча. Пасля адмены прыгону (1861) вёска ўвайшла ў склад Уланаўшчынскай сельскай грамады. У пач. XX ст. вёска ў Красненскай воласці. Побач размяшчаўся маёнтак памешчыка Маргалі, які меў тут 476 дзесяцін зямлі. З лютага да снежня 1918 г. вёска акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З студзеня 1919 года ў БССР. З ліпеня 1919 г. да ліпеня 1920 г. і з кастрычніка 1920 г. тэрыторыя занята польскімі войскамі. З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, з 1927 года ў Маладзечанскім павеце, гміны Краснае[2][3]. З 1939 г. ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 г. ва Уланаўшчынскім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі, якія загубілі 2 жыхароў, 8 вяскоўцаў загінулі на фронце. З 20 верасня 1944 г. ў Маладзечанскай вобласці. У 1949 г. створаны калгас «32-я гадаўшчына Кастрычніка». З 16 ліпеня 1954 г. ў Красненскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 г. ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Землі знаходзіліся ў складзе калгаса «Прагрэс». Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia