Уланаўшчына (Маладзечанскі раён)
Ула́наўшчына[1] (трансліт.: Ulanaŭščyna, руск.: Улановщина) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Красненскага сельсавета. Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы ўсход ад горада Маладзечна, за 66 км ад Мінска. ГісторыяЗ канца XVIII стагоддзя вёска вядома як прыватнае ўладанне. Знаходзілася ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. Належала памешчыкам Базарэвічу і Яблонскаму. У другой палове XIX стагоддзя вёска ў складзе маёнтка Воўкаўшчына, у Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1861 годзе 34 рэвізскія сялянскія душы, уласнасць памешчыка Юркевіча. У 1870 годзе цэнтр Уланаўшчынскай сельскай грамады, у склад якой уваходзілі 20 населеных пунктаў. У пачатку XX стагоддзя 241 дзесяціна зямлі. Савецкая ўлада абвешчана ў лістападзе 1917 года. З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З снежня 1918 года адноўлена савецкая ўлада, з 1 студзеня 1919 года тэрыторыя ў складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года занята польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Краснае[2]. З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Уланаўшчынскага сельсавета Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. У 1950 годзе створаны калгас «Новы шлях». З 16 ліпеня 1954 года ў Красненскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Землі ў складзе калгаса «Прагрэс». У вёсцы размешчана школа. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia